Старонка:Чаго чакаць Беларусам ад Польшчы (1921).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

для польскага пана і застауся бы ім, каб пайшоу да Польшчы,

Хочаш быць вольным беларусам, падавай свой голас за Беларусь з Літвою. Ці ты каталік, ці ты праваслаўны, памятай, што ты беларус.

Дык не прадавай маткі Беларусі, сваей дарагой Бацькаушчыны палякам. Ні за карысьць, якую яны махлярствам абецаюць, ні за страх, якім цябе палохаюць, ні за прыязнь, ні за сваю глупоту. Ніхай палякі просюць цябе, ня слухай, адыйдзі. Ніхай спакушаюць падарункамі і выгодамі, — не спакушайся, адыйдзі. Ніхай цябе пужаюць, ня турбуйся, ня бойся, — гэты страх часовы. Ніхай польскі ксёндз у касьцеле пагражае табе праклёнам, ці не прыймае да споведзі, як ня будзеш галасаваць за Польшчу,—ня бойся, тутка нічога німа грэшнага, ты беларус, а не паляк, гэта справа нацыянальная, а не касьцельная і да веры не належыць. За гэта ня пойдзеш у пекла, як пад Польшчу трапіш, дык там ужо табе праудзівае пекла будзе. А таго самаго польскага ксяндза, які табе пагражае, Бог пакарае за тоя, што ен хрысьціянскія душы чмуціць і замест сьвятой каталіцкай навукі для душы збауленьня, абражае сьвяты касьцёл, абманываючы хрысьціянства на карысьць польскай справы і польскіх паноу. Бог ня любіць непрауды і ашуканства і карае за гэта. Старыя людзі гэта памятаюць і ад сваіх бацькоу і дзядоу чулі, і малодшых навучаюць, каб Бога прауду і Бацькаушчыну шанавалі.

Даволі ужо паны - палякі пацешыліся на Беларусі. Час ім дамоу ісьці за Буг, да Варшавы, ці да Плоцка, ці да Кракава, ці куды сабе хочуць.