Перайсці да зместу

Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я жыву.

Я жыву таму, што маю
Веру моцную у тое,
Што загіне доля злая,
Чорнай сілаю якая
Землю вокал аблягае,
Бы залезнаю рукою.

Я жыву таму, што сэрца
Спадзеў ясных ня губляе,
Як улетку лісьцяў дрэўцы,
І ў надзеях, бы праз дзьверцы,
Наглядае спацар сьмерці,
Што нядолю скрозь зьнішчае,

Я жыву таму, што чую
Душой чулаю ад роду
Тую пору, хвілю тую,
Яснацьветную, сьвятую,
Што нясе ў сьвет дарагую
Сьветазорную Свабоду.

Я жыву таму, што бачу
Панаваньне лепшай долі,
Дзе ня будзе хутка плачу,
За якую й я даў дачу,
Што ад роду прыназначыў,
На крывавым збройным полі
Ў барацьбе за шчасьце, волю.