Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ках… І харашэе мак, узносячы тут і тут, густа на густым шызым і квола-крохкім сьвежым сьцябельліку буйныя і дробныя мачынкі і груд цьвету; панік сланэшнік кружэлкай жоўтацьветнаю, загадзя пакутна асьмягаючы. Асьцярожна з-пад шурпатага лісту выкаціў свой бачок на ранішняе халадкавае сонца малады гарбуз. А гарбузеньне, пазаняўшы завугольле і кожны закутачак, абходзячы, ды ўсё-ж глушачы тую моркву, рэпу і цыбулю, пнецца кручанымі вусінамі на плот і жаўцее сабе бліжэй да сонейка. Бачыць ярая пчолка яго жоўты цьвет — і зьвініць і паўзець на яго, набірае жоўтага пылу на свае бахматыя ножкі. Яшчэ не адцьвіў на сонца зялёны боб з чорна-белым цьветам. Віецца квасоля з павіслымі стручкамі-лапаткамі. Пасьля ранішняй расы вайстрэй нахнуць галаваценькія канапелькі. І бульбовая націна не зважае на бясконцу нясьпешную ў разрастаньні макрыцу і на прычэплівую, заблытаную бярозку, а бялее і жаўцее, колькі можа, сваім нядужым, простым цьветам бульбовым. Лёгкай, сьветлай хмаркай вылятае дым з коміна, там і там над хатамі… А ў тых хатах сьвяточных — дзе бліны, дзе скварачкі, а дзе і яешня на сьнеданьне, бо ня ўсе-ж і асмолаўцы такія незаможнікі, каб хоць у сьвята ня зьесьці скваркі. Гуляе срэбранымі касякамі і бліскучымі зайчыкамі сонца па лавах, па застольлю і на абрусе. Яшчэ ня справілася зусім ля печы гаспадыня, і стаяць некаторыя гаршкі і міскі на лаве і на судніку. Бралася ўжо месьці хату, а за нечым там пабегла — уздумала яшчэ — і пакінуты галень супакойна чакаець на яе пасяродку хаты. Мухі бяз клопату лётаюць над крошкамі па ўсёй хаце, а найболей за сталом і ля