Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тады настаўнік падышоў да першага аддзяленьня і спытаўся ў Хомкі:

— Ты бег, как заяц… Ну, скажы гэта самае паправільнаму?

Настаўнік спадзяваўся пачуць жаданае „как“. Хомка скокнуў з лаўкі, троху падумаў, ня ведаючы добра, чаго ад яго хочуць, а потым з некатораю няпэўнасьцю ў голасе, але даволі цьвёрда, адказаў:

— Ты бег, як заяц, гаспадзін вучыцель!

Усё трэцяе аддзяленьне і частка хлапцоў з другога зарагаталі. Настаўнік зморшчыўся.

— Ах ты ёлуп! — злаяў ён Хомку за яго адказ. Паглядзеў на яго з глыбокаю пагардаю і няпрыязьню і ўзноў спытаўся: — Ну, якія простыя словы забараняюцца ў вашым аддзяленьні? Пералічы, га?

Цярпліва і доўга чакаў настаўнік адказу ад Хомкі, а Хомка з ня меншай цярплівасьцю і цьвёрдасьцю маўчаў. Настаўнік пакруціў яго крыху за вуха і кінуў.

— Ну, ты? — зьвярнуўся ён з тым-жа пытаньнем да Машы лясьнікоўны.

— Як здыхаў, — адказала Маша. Была яна страшэнна затуканая дзяўчынка і зусім атупела.

Цяпер ужо ўся кляса зарагатала, і мімаволі сам Хомка ўсьміхнуўся, зараз пасьпяшыўшы ізноў дзеля гадзіся нахмарыцца:

Калі троху сьціхла, настаўнік абвёў вачыма дзяцей, і шмат рук пад яго пытлівым поглядам узьнялося ўгору ў знак веданьня. Але настаўнік ня пытаўся. Ён паклікаў колькі хлапцоў з трэцяга аддзяленьня і даручыў ім наўчыць першагоднікаў тых