Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Блізка хаткі тырчыць адзінота-рабіна з рэдкімі чамусь пучкамі чырвоных ягад. На верхавіну дрэўца зьвісае раскудлачаная вятрамі салома з страхі. Комін напалову разбурыўся і скрануўся набак пад цяжарам шчарбатага гаршчка і рыхтуецца рассыпацца зусім.

Прадавілася на пуні страха, і ніхто яе не падыме і не паправіць, як-бы няма каму парупіцца аб тым. Мо‘ ў шынку загуляўся гаспадар? А можа б‘ецца, як тая рыбіна аб лёд, здабываючы штодзенны хлеб, але няма яму ўдачы! Прадраліся плятнёвыя сенцы, і скрозь іх відаць касыя дзьверы, падпёртыя знадворку каромысьлікам і таўкачом. Значыцца, нікога ў хаце няма. Але паглядзім… Калі вочы вашы послабкі, калі яны, апрача адбітку свайго ўласнага носу і зялёнай цямноты, нічога ў вакно не разгледзяць, — вы ня грэбуйце і ня бойцеся запэцкаць рукі і ўпіхніце лахманы. У дзірку бухне з хаты цяжкае смуроднае паветра. Адхілеце на хвілінку голаў і ўзноў зірнеце: можа цяпер вам не ашукацца ў цемні шкла?

Што можна ўбачыць у хаце гаротнага мужыка-беларуса? Высокі, пад самыя абразы, стол, вузкі і хісткі; на ім — подаўна нямыты абрус, зьбіты комам ці зьвісае ражком на лаву. Зірнеце на пол. Не, гэта ня логава сьвіньні, ня птушатнік, куды садзяць кур ды гусак несьці яйкі. Гэтая ўсклычаная канапляная сувалка і бярэмца саломы; гэты чорны ад бруду, спляснуты, сплямлены і прагнілы, сьмярдзючы сяньнік; гэты груд усякага шкумацьця, пасыпанага сьмяцьцём, з параю кінутых дзяціных пялёнак; усё гэта — звычайная ложа для зманежанага працаю, спацелага мужыка, яго неахайнай жонкі і яго ша-