Перайсці да зместу

Старонка:Цьвёрдая скура (1931).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шак сынам кіраўніка панскага двара), скончыце сваё жыцьцё на шыбеніцы.

Так маркотна праходзілі дні і ня было ні якога ратунку ад лупцовак. Ужо так і здавалася, што карупаўскія школьнікі нічога не надумаюць, каб пазбавіцца ад лупцовак і што лупцоўкам канца-краю ня будзе. Аднак кульгавы Мельгуба нешта такое надумаў.

Ён сабраў каля копані ўсіх школьнікаў і расказаў ім пра сваю хатнюю практыку. Ён напхаў штонікі паперай і скінуў з паліцы гладыш з малаком. За разьбіты гладыш яго зараз-жа адлупцавалі дзягай, але балела ў два разы менш, як звычайна. Папера захоўвае ад болю. З гэтага дня ўсе сталі зьбіраць паперу. Містэрка, сын крамніка, зрабіўся дастаўніком гэтага выратавальнага сродку.

Але аднаго разу патэр прыкмеціў, што дзеці больш не баяцца яго лупцовак і зусім ня выкручваюцца, нібы на гарачай патэльні, як гэта было раней.

Ён доўга думаў аб прычынах такога зьявішча і пастанавіў, што іх скура стала да таго цьвёрдай, што для дасканалага вывучэньня закону боскага трэба здабыць новы дубец, больш солідны і цяжкі, чымся той, што ў яго ёсьць. Пан-жа бог стварыў хмызняк усякай велічыні і таўшчыні.

Ён паставіў вучняў у рад, зьбіраючыся адлупцаваць кожнага дзесятага, і сказаў ім,