Перайсці да зместу

Старонка:Цьвёрдая скура (1931).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

свае чарады, якая цяпер пасьвілася на горах і то зьнікала за вялікімі каменнымі глыбамі, то зноў зьяўлялася на парослых убогай расьліннасьцю шэрых кручах, шчыплючы траву.

Вадаспад шумеў. Вось над Балканамі забліскацелі першыя зоркі.

— Слухай, мула, — сказаў поп Богуміраў, — твая Міры не такога ўжо хараства, але маёй чарадзе яна магла-б спатрэбіцца. Ці бачыш, мая лепшая каза па волі боскай здохла. Пад густ прышлася госпаду богу…

Поп перахрысьціўся.

— Вялік алах! — выгукнуў мула, — мая каза непрадажная.

— Слухай, мула, — стаяў поп на сваім, — твой алах не такі вялікі, як праваслаўны бог. Ці рабіў ён якія-небудзь цуды? Ці пасылаў ён вам цудатворцаў? Мой бог, напрыклад, можа па сваёй волі боскай зрабіць з мяне цудатворцу, тады як ты на ўсё жыцьцё застанешся няверкам, бусурманам. Я, з ласкі боскае, магу ўваскрашаць мёртвых, а ты да самае сьмерці будзеш раўсьці з мінарэту: „алах ёсьць алах“ і круціцца на месцы, як хворая на матыліцу каза.

Гэта закранула Ізрыма.

— Ну і дурная-ж твая душа! — выгукнуў ён. — Наш Магомэт назнарок забараніў уваскрашаць мёртвых. Ваш бог нават і мёртвым не дае спакою! Вось што, калі ты мне ўра-