вадаспаду, які адмяжоўваў Османскую імпэрыю ад каралеўства Сэрбскага.
Поп Богуміраў таксама курыў люльку. Іх гутарка пачыналася звычайна спрэчкамі пра бога.
Потым тон размовы спадаў, і алах і ўсемагутны бог адступалі назад, даючы дарогу ня менш жывому пытаньню аб козах.
Справа ў тым, што абодва служкі боскія займаліся гадоўляй коз і кожны выстаўляўся сваімі посьпехамі. Можа яно было так, што ў іх уяўленьні гэтыя козы ня былі звычайнымі козамі, а магометанскімі і хрысьціянскімі козамі.
— Мае козы сыцейшыя за тваіх, — выхваляўся поп.
— Сыцейшыя? Скажы мне, на ласку, дзе ты бачыў гэткую, як мая Міры, ну, гэтую чорную, ведаеш? Якая-ж яна прыгожая! Рогі ў яе, як у венгерскае каровы. Гэта было чыстай праўдай. Ад казы Міры пайшлі маладыя козы — і ўсе адна за адну ладнейшыя.
Мула Ізрым казаў, што ў яе вочы прыгажэйшыя, як у дачкі старасты — Кюлют. Калі ён быў у больш узьнятым настроі, дык нават сьцьвярджаў, што ў гэтую казу перасялілася душа аднае гурыі, якая была ў пасланстве прарока Гаўрылы.
І вось якраз па гэтай казе і сумаваў поп Богуміраў. З гэтай казой ён падняў-бы завод