Перайсці да зместу

Старонка:Цьвёрдая скура (1931).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у аднэй руце і з плашчом, на якім была вышыта сіняя пяцірогая зорка, бо ён быў мальтыянцам. У другой руцэ ён трымаў кветкі, якія назьбіраў у полі. Калі ён убачыў Данэка, які ўстаў з-за стала і ўзмоцнена разглядаў акно, у якое яго раптам пацягнула кінуцца, дык прамовіў:

— Дык вось як вы, Данэк, рыхтуеце вашыя лекцыі!

Ён кінуў плашч, капялюш, кветкі і парасон на крэсла, сеў побач з Данэкам і сказаў:

— Дык вось як мы з вамі сустрэліся, даражэнькі, прысаджвайцеся. Дзе вы былі?

— Я спацыраваў, пане настаўнік. Вельмі-ж хораша цяпер у полі, прыгожасьць такая… — мармытаў Данэк.

— Ды так, у полі зараз хараство, — узьнёсла сказаў патэр Шамбэла. — Усё, што вы ні бачылі, усё гэта гаворыць нам пра славу боскую, сьведчыць аб велічы яго творцы. А што вы сабе заказалі?

— Сыр, пане настаўнік.

— Пасьля спацыру, мусіць, на вас, як на ваўка, голад напаў. З ахвотай веру. А што, сыр добры?

— Вельмі нават, пане настаўнік.

— Дык я сабе таксама закажу сыру. Ну, а дзе вы былі?

— За ляском.