Перайсці да зместу

Старонка:Цьвёрдая скура (1931).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яны не павінны былі думаць аб гістарычным паходжаньні царкоўнага начыньня.

Гімназісты Данэк у гэты момант быў самай няшчаснай істотай прыроды сярод усіх істот прыроды і можа праз гэта ён папусьціў кіем у вавёрку, якая, драпаючыся ўверх па хвоі, з пагардаю махала яму сваім пушыстым хвастом.

Ён падышоў да таго самага куста ядлоўцу, які сваёю формаю нагадваў галаву патэра, і зматлашыў яго ўшчэнт кіем. Пасьля гэтага ён накіраваўся ўніз, у вёску, што была відна на касабочыне.

Гэта была вельмі прыгожая вёска.

Данэк залюбаваўся на распасьцерты перад ім малюнак з сіняватым воддаль пасам гор. Гэта было так хораша, што яму захацелася пайсьці ў піўную і заказаць сабе кубак піва і кавалак хлеба з сырам.

Калі-ж ён апынуўся ў піўной і пачаў скрыляць хлеб, мазаць яго сырам і запіваць півам, журба стала спадаць. Ён пастанавіў, што абавязкова вывучыць напамяць імёны ўсіх пап і вывучыць аб гістарычным паходжаньні ўсяго царкоўнага начыньня і, адчуўшы ўпэўненасьць у сваіх сілах, заказаў яшчэ адзін кубак піва.

Не пасьпелі яшчэ прынесьці яму гэты другі кубак, як на бязьмерны жах яго ў піўную ўвайшоў патэр Шамбэла з парасонам