Перайсці да зместу

Старонка:Цені на сонцы (1930).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

узяўшы ў профэсара інтэрв‘ю —
зьмясьціўшы ў газэце курсівам.

Аванс атрымаўшы пад свой гонорар,
зяць (бязумоўна!) з пашанай
цесьцю нясе залаты парцыгар
з надпісам вершаваным.

А доктар імкнецца пабіць рэкорд:
другу свайму дарагому
вязе ў падарунак сэрвіз і торт
і гульні хлопцу малому.

Сьцішыцца ў горадзе змораны тлум, —
трэба й яму адпачынак…
Сёньня профэсар, чудэсны кум,
спраўляе свае імяніны.