Гэта старонка не была вычытаная
9.
Над горадам сьцелецца змрочны шаль, —
красавіковы вечар.
Доцэнт і дырэктар да кума на баль
з да́мамі едуць, бясспрэчна,
Вязуць падарункі: доцэнт сэрвіз,
Дырэктар торт ананасны…
На вышку антэны месяц узьвіс,
месяц, як лысіна ясны…
На выдутых шынах рамізьнік па бруку
мчыць консультанта да кума.
У жонкі ў руках дарагіх падарункаў
орыгінальны клумак.
Пэнснэ праціраючы, вэтэрынар
тузіну нёс пірожных.
І ўсё праклінаў гарадзкі тротуар:
— Хадзіць абсолютна ня можна!
Запрошан фотограф. Долю сваю
аддаць ён надумаў на дзіва: