Перайсці да зместу

Старонка:Хто вінават?.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хто вінават у тым, што ў беларускага селянства німа нацыанальнай гордасьці, што яго нацыанальнае пачуцьцё сьпіць, што ў некатарых селян нават як бы выкасавана гэтае пачуцьцё, гэтая міласьць і вялікая пашана да ўсяго беларускага?

Хто вінават у страшэннай беднасьці беларускага селяніна, ў беднасьці і бязупыннай цяжкай працы, якія сустрэчаюць вясковага жыхара пры ўраджэньні на сьвет і праваджаюць яго аж да магілы?

Хто вінават у тым, што нашае селянство неграматнае, цёмнае, некультурнае і духова (маральна) прыгнечанае, скалечанае?

У гэтай маленькай кніжаццы напісаны усе адпаведныя адказы на тыя пытаньні. Адказы на пастаўленныя пытаньні павінен ведаць кожны беларус і асабліва беларус-селянін, бо толькі аб яго долі, аб яго жыцьці напісана гэтая кніжачка.

Прачытаўшы яе селянін даведаецца адкуль і ад каго прыйшла бяда—нядоля на беларускага селяніна, хто вінен у яго нешчасьці і хто заступіў дарогу да лепшага і прывольнага жыцьця.