Старонка:Хрэст на свабоду (1906).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сядзели. Алеж там рожнаго народу шмат!
Вот не раўнюючи, як у касьцели…
Тольки што праўда, так ксёндзоў не нат.
Але усё таки аднаго мели.
И добрыж быў чалавек!
Не забуду век,
Як мы у цюрме раблай галодну забастоўку.
То так уси пад канец маркотными стали
Што найбольш спали
Тольки ксёндз ды яще салдат,
Як запеюць „Марсылянку“, брат!
Так па ниволи уси устаем
И разам песьню пяем.
После мяне випусьцили, а ксёндз дык там астаўся
З сьзезми ён са мною развитаўся
Навучаў, прасиў, крычаў нат у след.
Не гультуй, Петрук, помни на той свет
Гани каго трэба
Бо не убачиш неба,
Бо мы табе станем сницца,
Кали не будзеш мсцицца.
Ну дык я цяпер Петрук, ратуючи душу,
Прывазане мушу
Спаўняць ў лёт.
Каб тольки шрот,
Дубэльтоўку мець, писталет
Так ось пралажу след!
Наведу масты з мацерьялу,
Каб дасталося не тольки стражняку, станавому земскому
Але и папу генералу
Знаким тым губэрнетору нашай губерни.

|}