Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Палута ажно здрыганулася ўсёй пастацьцю і мігам кінулася да вакна… Зірнула — і разам падалася назад, нібы яе хтось адпіхнуў.

— „Ізноў Сідар!“ прамігнула ў яе галаве палахлівая думка. А {{|палуце|Палуце}} падумалася, што гэта ня думка, а няпрытомны міжвольны выгук…

— Сідарка-а, чаго-о вы йзноў?! — праз які час стрэла яна Сідара, пераступаючага парог у хату.

…Я я… і нават з дрэннаю весткаю — з нарачытаю асьцярогаю, працягаючы рукі да Палуты, гаварыў Сідар.

— А што, што, што?!.. — ня могучы ўстаяць на нагах, запытала асавелым голасам Палута.

— Палута-а… Ща-а… супакойся-а… бедная… Твой Янка… утапіўся-а… Вун на возе яго цела… Ідзем узяць. Учора вынялі з сажалкі… Толькі і знайшлі, што ўгледзелі недаплецены кошык на беразе… — казаў Сідар, ня могучы спыніцца ад горкасьці і спагады да кабеты.

Палута-ж ужо не магла нічога казаць: плач сьціснуў ёй сэрца да болі.

Сідар кінуўся да яе, каб падтрымаць,[1] але і сам чуў, як калаціліся яго рукі і поцем[2] засьцілаў вочы…

А з усходняга канца мястэчка, праз тры дробных ваконцы, даносіўся ў хату гучны трызвон: то званілі на абедню.

  1. трымаць і дзяржаць — ужываюцца поруч. Добра было-б прыняць якоесь адно. Лепей было-б — апошняе, ад караня якога можна ўтварыць болей тэрмінаў, напр., дзяржава. Дзяржаць — ужываецца значнаю большасьцю славянскіх народаў.
  2. Змрок, цемра.