Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

агульны настрой творчасьці нават знайшоў адбітак у форме верша, які ёсьць ёмкі, усечаны[1].

Мусім ад’значыць З. Жылуновіча і як літэратурнага крытыка. Ён тут — таксама пралетар і з свайго пункту гледжаньня ацэнівае тыя ці іншыя літэратурныя факты, уносячы здаровы пагляд у хаос думак розных іншых крытыкаў. Найлепшы з гэтага боку артыкул — „Аб крытыцы «Босыя на вогнішчы“ і яшчэ аб саміх «Босыя не вогнішчы» М. Чарота[2],


З ранейшых вершаў.

Многа сіл маладых…

Многа сіл маладых
У грудзях у маіх,
Як прастору у полі.

Няма рады адно
Адчыніць ім вакно
І даць поўную волю!

Я-б тады ў адзін міг
Дабыў шчасьце для ўсіх
І дабыў-бы ўсім лепшую долю.


Да Нёмна.

Эх, ты, Нёман-рака!
Ці ты думаў, ці сьніў,
Як сьлязу мужыка
У свае воды лавіў,

Што надыйдзе пара —
Зьнемажэньне міне,
Адраджэньня зара
Над народам блісьне?..

Як стаяў над табой
Сын нядолі худы
І над цёмнай вадой
Сьпяваў[3] песьні нуды,

Што з балючых грудзей
Беларусі дзяцей, —
Над табой загудзе
Песьня вольных людзей?


Восень.

З поўначы цёмнае, сівера[4] дальнага
Нудная восень прышла!
З поля убранага, з луга зялёнага
Жыцьце-красу прыняла.

Холадам, сьцюжаю разам павеяла,
Сьмерць за собой прынясла.
З дрэва[5] прыбранага, лісьцем адзетага,
Уборы сарвала, страсла…

  1. Гл. A. Nawina: „Našy pieśniary“, 1918 г., стар. 38—45 і інш.
  2. Полымя“, 1922 г., № 1, стар. 64—70.
  3. Ужываецца болей — пяяў.
  4. Сівер — халодны, паўночны вецер; тут ужыта ў значаньні — поўнач.
  5. Полён. — дзерава.