Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А нарэшце, помні гэта,
Ці то восень, вясна, лета,
Ці зіма, каб круглым годам
Табе яда была з мёдам“.
Расказаўшы гэта сыну,
Ён у тую-жа часіну,
Так казалі ўсе аб гэтым,
І расстаўся з божым сьветам.
Яго пекна[1] пахавалі,
Успамінкі, бач, спраўлялі,
Прадаўшы на то карову,
Далі на мшу[2] трырублёву,
А яшчэ тры разы столькі
Занясьлі у манаполькі.
Прызабыўшы крыху гора,
Сястра замуж вышла скора,
Брат быў справіў ёй вясельле
І ўсяго на навасельле
Даў і нават ня скупіўся,
Ды жаніцца сам маніўся.
А натуру[3] меўшы шпарку,[4]
Ўзяўся сам за гаспадарку.
Як ідзе ці едзе можа,
То ня дасьць „памажы божа“;
А араць ідзе з сахою,
Вязе плоту воз з сабою,
І як толькі араць годзе,
Што ўзарэ, тое гародзе.
Посьле даў сабе выгоду:
Накупляў і пшчол[5] і мёду.
Есьць уволю і сыцее,
Але штось не багацее.
Парой ня ўсее, ня уробіць,
Дык і збожжа ўжо ня родзіць,
І карысьці нямаш з плоту,
Ды сагнаў з мёду ахвоту.
Схмурнеў хлопец наш, казалі,
Ды сьмяяцца з яго сталі:
Ці пашкоджана сяліба,
Ці з мазгоў сыйшоў ён хіба?
Ён то раз неяк вясною,
Сеўшы ў полі пад мяжою,
Аб сваім думаў няшчасьці,
Плакаць стаў і бацьку клясьці.
Што ня шэньціць[6] і ня родзіць.
Аж мяжою падыходзіць
Да яго дзядок старэнькі,
Увесь як галубок сівенькі,
І з кіëчкам, торба бела
На плячы ў яго вісела,
Ды каптанік на ім новы,
На нагах лапці ліповы,
З яго вочак сьвятлом біла.
Стала хлопцу неяк міла!
А як стаў, разгаварыўся,
Дык хлапец чуць не расплыўся.
Дзядок стаў пытаць паволі,
Чаго плача ён на полі?
Ці бацькоў мо’ сьмерць забрала?
Ці няшчасьце напаткала?
Ці жыцьцё табе дадзела?
Гавары мне, сынку, сьмела!
„Не, ня маю я нічога,
Ані крыўды да нікога.
І ніхто мне не пашкодзіў:
Мяне бацька мой зазводзіў!“
Ды прызнаўся перад дзедам,
Як той есьці казаў з мёдам,
Гарадзіць пашню[7] на полі,
Прытым не казаць ніколі,
Ідучы на поле з дому,
«Памажы, божа» нікому“.
Паківаў дзед галавою:
— „Сынку, робіш ты ня тое
І на бацьку дарма брэшаш,
А за гэта цяжка грэшыш.
„Паможы, божа“ ня даці —
Гэта значыць не заспаці
І старацца, мой саколе,
Чым найраней выйсьці ў поле.
Дык ня ты ўжо дасі людзям,
Табе кожан даваць будзе.
З гарадзьбой рэчы такія:
Узгарэш ганцы другія,
Абжэнь[8] сошкай ці баронкай,
Абгародзіш баразёнкай.
З мёдам-то такая справа:
Кожная салодка страва,
Зьясі смачна, мёд пачуеш,
Калі добра папрацуеш“.
Рокшы[9] гэта, дзед старэнькі
Зноў мяжою праз засьценкі.
Ўжо далёка апынуўся,
Пакуль з думак быў ачнуўся
Наш хлапец; ніхто аднача
Нідзе дзедку не пабачыў,

  1. З польск. — pęknie — хораша, прыгожа.
  2. Імшу.
  3. Характар.
  4. Шпаркую, непавольную.
  5. Пчол.
  6. Ня шчасьціць.
  7. Русіц. — арбу, ральлю.
  8. Абгані.
  9. Сказаўшы.