Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Янук Д.

Стогн.

Хочацца крыкнуць, каб неба ўздрыгнулася,
Страшна-галосна, каб людзям пачулася,
Як тут канае іх брат-чалавек!
Голадам змораны, цемравам скручаны,
Працай нямернай забіты, замучаны,
Моўчкі бяз скаргі канчае свой век!
Гіне ён… Помач ніскуль не яўляецца…[1]
Стогны ў паветры яго расплываюцца.
Шnj ім да гэтага стогну паўроднага?
Быццам, як сьвята, іх жыцьця выгоднага
Дні за дзянькамі так роўна бягуць!
Не да яго ім! Мой браце змарнованы,
Скрыўджаны, зганьблены, імі аплёваны,
Толькі ім сілы свае падавай!
Толькі кармі іх ты працай крываваю,
Жыцьце дастаў ім з раскошшу, з забаваю,
Сам-жа ты з голаду гінь, падыхай…
Эх, небарака! Калі ты падымешся
Моцнай[2] сьцяною, як хваля уздымешся,
Сказаць ўсім, што і ты чалавек!
Чы[3] мо’ пакоры спрадвеку навучаны,
Цемравам вечным, нядоляю скручаны,
Гэтак у пакуце жыць будзем ўвесь век ?


Псальм CXXXVI.

Мы з плачам сядзелі ля вод Валона,
Ў маркотны сабраўшысь кружок,
І там ўспаміналі цябе, о Сыоне[4],
Цябе, мілы сэрцу куток!
Спакойна і ціха каціліся воды
Між кветных, чужых берагоў…
Дарэмна! Мінуўшай Сыонскай свабоды
Ня выплакаць нам у ўрагоў![5]
Пакуль з безгранічнай журбой мы глядзелі
На чыстыя воды, — яны
З насьмешкай прасілі, каб песьню мы сьпелі
Аб муках сваей стараны.
Не! вораг-мучыцель ня ўчуе ніколі
Тэй песьні пра родны Сыон,
Ні голасу арфы; бо песьня бяз волі —
Арла змардаванага[6] стогн.

  1. Лепш — не зьяўляецца.
  2. 2) моц, мацней і г. д. — з фанэтычнага боку не беларускае, заходняславянскае. Утварылася з праславянскага — могт+ј. Праславянскія злучэньні — т+ј, гт+ј, кт+ј — у беларускай мове далі — ч. У слове з даным каранём маем — немач. Іншыя словы — ноч (*нокт+ј), печ (*пект+ј), сьвечка (*свѣт+ј+ка) і г. д. Слова — моц — не знаходзіць сталага сыноніму ў беларускай мове. У паасобных выпадках з ім сходзіцца — сіла, дуж(ы), магутнасьць, крэпкасьць (у Насовіча) і інш.
  3. Ці.
  4. Гара ў Ерузаліме, на якой была пабудавана бажніца.
  5. Старабаўг. — у ворагаў.
  6. Полён. — змучанага.