Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ну, дзеці! — траскучым голасам прамовіў ён: — благаслаўляю[1]. Ідзеце сьцежкай за жыцьцём, якое-б яно ні было. Ідзеце, ня блукайце, вас чакае лепшая доля. Не шкадуйце. ня плачце па мне. Я гаспадар слову, я вартаўнік дзедаўскіх курганоў, ня выйду за мяжу роднага загону.

Скрыпнулі калёсы і зьзіліся з плачам выяжджаючай сям’і.


∗          ∗

Доўга стаяў Ігналь, паводзячы мутнымі вачыма па дарозе, дзе ледзь былі відаць мажы з унукамі, а пасьля, цяжка ступаючы і сланяючыся ў бакі, пайшоў на могільнік і сеў пры тым курганку, дзе вітала сьмерць і жылі словы прысягі.

Грукаталі гарматы, стагнала зямля, і сярод гэтага стогну даносілася аднекуль сумнае рэха званоў…

  1. жагнаць і благаслаўляць — абодва чужыя. Першае — ад нямецкага — Segnen, другое — старабаўгарскае. З увагі на тое, што першы складнік другога слова — блага — мае ў беларускай мове зусім працілежнае значэньне, чым у баўгарскай (таксама ў іншых паўднёваславянскіх і чэскай), беларусы ўжываюць — багаславіць, якое фактычна замяняе свой орыгінал толькі з неабходнасьці і ўжываецца хіба толькі з чуцьця славянскай солідарнасьці.