Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чакай, браце

Ад году да году мужык наш марнее
А працы сваей ён нямала кладзе
І ўсё без карысьці, як ліст той гібее
У восень халодную, ў горы, ў нудзе…

Арэнда вялікая, трудна[1] зьвярнуцца,
Прадай хоць сярмягу ды мусіш аддаць,
А голад, хвароба ўва знакі даюцца,
Дый ласкі, прывету ніскуль ня чуваць.

Ня чуў сабе „дзякуй“, хоць дух надрывае,
Хоць потам крывавым зямлю напаіў,
Хоць шчасьця ня бачыў і долі ня мае,
Хоць варт, небарак, каб сьлёзы, менш ліў.

Хоць бедны грашыма, ды сэрцам багаты,
Хоць цёмны навукай, ды з сьветлай душой.
У скрыўджаным бачыць ён роднага брата,
З ім дзеліцца шчыра астатняй крыхой.

Чакай, брат! бяз часу ня лезь у магілу!
Ўзмацуецца дух твой — яшчэ ад’жывеш!
Сьвет, браце, убачыш, пачуеш ты сілу
І песьню свободы гуртом запяеш.


Парабкі.

Усяго дзесяць рубельчыкаў згадзілі Прануся на службу ў двор.

— „Глядзі-ж“, — казала адыходзячы маці, — „глядзі, шануйся; у людзей — гэта ня дома; тут добра, добра, а і не на ласцы“.

— „Добра!“ — гледзячы ў вочы, адказаваў ён: „буду, буду“. А што „буду“, так і сам ня ведаў. Ніколі ня служыўшы, усё дзіка паказалася; здаецца, і людзі ня гэткія, і ўсе, як адзін, чмыхаюць, абмінаючы яго, сірату.

Стоячы, як прыклеены, пры сьцяне і аглядаючы ўсіх з ног да галавы, ён ня ведаў, што распачаць; заплакаў-бы, ды позна; маці даўно адыйшла; спытацца тож[2] баяўся, можа ня можна, і гэтак, перакручываючы ў руках шапку, ледзьве не заснуў, каб не адазвалася да яго нейкая кабеціна, што поркалася ў печы, перакідаючы галавешкі, як чорт добрую душу.

— „Пэўне есьці хочаш?“ — адазвалася яна; — „вось запалю лямпу, накармлю цябе“.

Жоўценькі аганёк зазьзяў у лямпачцы і асьвяціў твар Прануся. „Еш, хлапец, — нябось галодны, як воўк“ — і пры гэтых словах паставіла місу з параю на стол.

Пранусь падсунуўся к сталу, скінуў армяк[3] і павесіў на цьвек. „Крупнік то ёсь[4], гэта добра“, памысьліў ён, „а хлеба-то няма, няўжо

  1. Лепей — цяжка.
  2. Лепей — таксама.
  3. Сярмягу.
  4. Ёсьць.