Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сталі працякаць жывымі абразамі ўсе яго крывавыя і сьлёзныя справы. І пачалі пераходзіць перад ім пакрыўджаныя ім людзі. І кожды станавіўся перад ім і горка выкідаў яму сваю крыўду. Але баярын біўся ў грудзі перад кождым і казаў: „божа, міласьціў будзь мне грэшнаму! А ты, пакрыўджаны мной браце, даруй мне!“ І адыходзілі доўгім радам крыўды ад яго супакоеныя. Ужо канчалася сьвятая служба і працэсія з усім народам выйшла крыжовым ходам кругом сьвятыні.

І адступіліся ўсе пакрыўджаныя ад баярына. Стануў каля яго кругом цьвітучы сад і абняла яго маёвая ноч. І бачыць ён каля сябе яблыню, укрытую кветам, а пад яблыняй жану сваю Мару і Стаўру, баярчыца маладога. Ён — праменны, задумлёны — глядзіць у неба на зоры, а яна, сукланіўшы яму на плячо галоўку, роніць іскрыстыя сьлёзы… І забыўся баярын аб каяньні сваім: каля сэрца зварухнуўся прыдушаны зьмей злосьці. Хоць ўдарыўся баярын у грудзі і прамовіў: „божа, міласьціў будзь мне грэшнаму!“ — але ня мог скарыцца перад імі і прасіць дараваньня. Зданьне счэзла. Баярын учуў набожныя сьпевы народу, і духавенства за сьценамі сьвятыні, а праз мамэнт ізноў бачыў сад і іх двое. І зноў ён ударыўся ў грудзі і маліў бога і ня мог скарыцца перад імі. І трэці раз перад вачамі душы яго станулі яны, і трэйці раз ён не скарыўся.

У гэты мамэнт застучэла, загручэла, расступілася зямля, і правалілася ў скрозьдоньне сьвятыня. Застаўся толькі народ, ды на тым месцы, дзе быў аўтар, цяпер ляжала каменная труна. Гэта была тая самая труна, у каторую лёг баярын, ды толькі яна цяпер абярнулася ў камень.

І дагэтуль на шчыце горкі ляжыць тая каменная труна, а ў ёй скамянеўшы баярын Бутрым Няміра, асуджаны да суднага дня ляжаць за тое, што мамэнту чыстага парыву ня мог дараваць жонцы сваей перад судом божым.


Юга і Грамавік.

Гадоў таму капы са дзьве будзе, як у вёску Дзянісава прыйшла неяк апасьля Зьмітроўскіх Дзядоў,[1] тоўстая старая баба. Сюды-туды пакруцілася па вёсцы і шусь да Прахора ў хату, дый кажа:

— Я ня тутэйшая, але чула аб вашэці,[2] што чалавек добры, і прыйшла папрасіцца на кутніцу[3]. Каштаваць я вам нічога ня буду, яшчэ і вы каля мяне заробіце, калі за мае грошы пракорміце мяне.

Прахор падумаў, парадзіўся з жонкай і прыняў тую невядомую бабу да сябе ў хату.

Баба адразу дала Прахору сотню рублёў „на руку“. Прахор дачакаўся да вечара, рады пайшоў спаць.

На другі дзень, устаўшы, садзіцца сям’я сьнедаць; калі хопяцца, ажно з чатырох булак хлеба, што былі ў істопцы, і паміну няма. Гэтак сама ня ведама куды счэзьлі са два сыры і цэлы кумпяк сьвініны.

  1. Зьмітроўская субота — перад 26 кастрычнікам.
  2. Далікатная форма звароту — аб Вашай міласьці.
  3. Значыць — наняць кут у хапе.