Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

патужнікі, Станько, Гойніч і Разан, вазьмеце во’ гэтага падсуседзіча майго, Рамашковіча, за белыя плечы і наробце да банкету струн! А ты, красна пані, жана мая, сядай побач са мной у залатое крэсла і, пакуль слугі мае зматаюць матар’ялы на струны, на тую во’ белу яблынку, будзеш піці са мной, спраўляючы трызну[1] па гладкім баярчыцу“. Страшныя наваг у Бутрымавай дружыне Станько, Гойніч і Разан, бліснуўшы толькі залітымі крывёй вачамі, прыняліся за крывавую справу: павалілі баярчыца на зямлю, распаролі жывот і пасьля, водзячы каля яблыні, — тэй самай яблыні, пад каторай паўгадзіны таму ён стаяў з краснай паняй Марай, — наматвалі на пень струны.

Ня мінула і гадзіны, як струны былі прамыты, пакручаны пасушаны на агнёх і нацягнуты на скрыпку. Музыка зайграў. вясёлую застольную песьню, але песьні тэй, ні голасу скрыпкі ня чула красная пані Мара. Бледная, яна спакойна спала ў крэсьле сном вечным, сэрца яе ня вытрывала мужаўскага банкетнага пачастунку і разарвалася… Толькі баярын да ўсходу сонца з дружынай трызнаваў над маладымі нябожчыкамі, слухаючы плач ды заліваючы сумленьне віном.

Многа гэткіх і гэтаму падобных спраў меў на сумленьні баярын Бутрым і ня ўнімаўся ў ліхадзействе сваім.

Тым часам міналі гады за гадамі і з імі надыходзіла адзінокая, панурая старасьць. І от штораз часьцей на баярына стала надыходзіць развага, а разам з ей каяньне і баязьнь суда божага У гэткія мамэнты баярын Бутрым або даставаў з паліцы дзедаўскай рукой на пэргамэнце[2] глаголіцкімі[3] літарамі пісаны псалтыр і чытаў яго, праліваючы сьлёзы і адбіваючы паклоны, або ўцякаў з дому і ўшоў на сьвятыя месцы, шукаючы сабе разьвязкі грахоў пры спаведніцы, або хоць пакуты. Ды толькі ніводзін духоўнік, выслухаўшы крывавыя чыны жыцьця яго, ня важыцца даць яму адпушчэньня грахоў. І многа вод працякло Дзьвіной міма пясчанай баровай пустэльні, у каторай жыў сьвяты старац Ахрэм, пакуль трапіў туды наш баярын. Старац Ахрэм, выслухаўшы споведзь баярына, даў яму гэткую раду.

— Вялікія грахі твае, нявольніча божы, але міласердзе божае вялікае і мудры помыслы яго. Вазьмі за ўсё сваё багацьце, — навучаў пустэльнік, — пабудуй сьвятыню богу. Няхай ад усей маетнасьці тваей застанецца табе ўсяго гэталькі грошай, сколькі патрэба, каб зрабіць сасновую труну. І за тую рэшту зрабі сабе труну. А калі будуць высьвячаць тваю сьвятыню, пастаў сваю труну за аўтарам і ляж у ей. І ляжы ў труне да канца абраду сьвятога, імшы божай. Можа бог пашле табе зьлітаваньне сваё, пашле табе ратунак.

І от стаў распрадаваць баярын Бутрым маетнасьці свае і скарбы свае. За нясчысьлёнае багацьце пачаў будаваць сьвятыню богу. Пабудаваў і прыаздобіў багата, а за апошнія медзякі зрабіў сабе сасновую труну.

У дзень высьвячэньня сьвятыні лёг баярын у труну за аўтарам і маліўся богу. Пачалася набожная адправа. Праз мысьлі баярына

  1. Вячэру па нябожчыку, дзяды.
  2. Скурцы, вырабленай для пісаньня; калі яшчэ ня было паперы, пэргамэнт ужываўся замест яе.
  3. Асобыя славянскія літары вельмі прыгожыя з завіткамі; адбываецца спорка, якія літары вынайшоў для славянаў Кірыл — глаголіцу, ці кірыліцу глаголіца ўжываецца дзе-ня-дзе ў харватаў.