Дай руку мне — будзь братам маім дарагім,
Пойдзем разам жыцьцёвай дарогай,
Мо’ тады чуць ня будзем так моцна2) цярнёў,
Што калечаць бязжаласна ногі.
Хадзі, пойдзем па гэтай пуціне вузкой —
Нам гасьцінец адкрыецца біты,
Тканы золатам кветак, брыльлянтаў расой,
Траўкі шоўкам зялёным расшыты…
Дай мне руку! З далоняй ў тваей далані,
Сэрца з сэрцам, а душа з душою
Пойдзем, моцныя сілай каханьня свайго,
Мы жыцьцёвай дарогай-красою!
|}
Дзяўчына. Ўжо сьвечка пагасла, ўжо ноч за вакном… Гадзіны ідуць, я ў пасьцелі ляжу, Устану з пасьцелі, вакно адчыню, — У небе спакойна так зоркі дрыжаць, І ветрык, і зоркі, і месяца сьвет, А ночка халодна: ўжо чую, як мне Заснула дзяўчына, а месяца сьвет |
- ↑ Провінц. — залоціць.