Перайсці да зместу

Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск III.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Разьзявіўся моцна2) мужык. Чорнай трубою глядзіць скрыўлены рот. На языку таксама пясок. Ha ноcе таксама. Упарты,17) відаць, быў мужык, не даваўся. Яго галавой, як сахою, аралі людзі па зачарованых гонях. Вунь і сьлед ёсьць на прухкай зямлі. Якраз баразна.

Яго цягнулі за ногі галавой уніз.

— Іначай нельга было, — казалі панскія найміты, — брыкаўся, шэльма!

— Рат…

Тут хрыплы голас абарваўся. Нібы бочка трэснула і… аман. Толькі вочы вылезьлі на лоб, мужыцкія вочы шчырыя, жаласьліва страшныя й нямыя. Сьлёзы — кап-кап з іх, і мокрыя сьцежачкі расціраліся па зямлістым твару мужыка.

— Хліп-хліп! Хліп-хліп! — ціхі плач рваўся з валасатых грудзей.

Да самага вечару прыдзецца галышком пасядзець у мурашніку. Праступак быў вялікі — прыгоньнік украў булку хлеба з панскае пякарні. Надта ўжо дзеці есьці хацелі жаласьць прабіла.


∗     ∗

Чорнай дзяругай вісіць асеньняя ноч над зямлёй. Ні зоркі аднэй зьверху, ні іскрачкі нідзе. Вые вецер асеньні, вые, як галодная зьвярына. Рыскае вільготны19) гад пад буйным дажджом і кідае з пазухі гнілой жмуты страхоцьцяў ва ўсе бакі. Стогне пустое поле. А дождж плюхае аб жорсткае іржаньнё, якое тырчыць на зачарованых гонях, як няголеная барада старога дзеда. Войкаюць тры хвойкі, ківаюцца ўва ўсе бакі і крэкчуць.

Жуць і няпрытул спацыруюць на цёмных абшарынах. Золкасьць коціцца атрутным макам над зямлёй. Доўгая-доўгая асеньняя ноч. Канца ёй няма.

Упрыся вухам у цемру і пільна прыслухайся: шэпт, чалавечы шэпт пад трыма хвоямі хаваецца. Трывожнае, жутка-злоснае „шу- шу-шу“ гойдаецца адтуль…

Кінь моцна2) вокам у цемру і рупна пазірайся: цені, тры чалавечыя цені шавеляцца пад трыма хвоямі. Хто іх клікаў сюды а поўначы глухой? — Лёс, нядоля мужычая!

Дзікі, прадсьмертны крык нырнуў з-пад хвоек; такі крык, ажно ўся зямля закародзілася. Рэзалі чалавека, мучылі яго ў глушы.

Цішыня…

Рыдлёўка глуха соўвалася ў зямлю, шорхалася, дзынкала аб каменьне. Доўга шапталіся тры цені, а потым утанулі, расплыліся ў чорнай вільготнай воўне асеньняй ночы.

Назаўтра трывога пайшла гуляць па ўсёй ваколіцы:

— Пан прапаў… пан прапаў…