Перайсці да зместу

Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск III.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Алесь Гарун.


Алесь Гарун.

Ня гледзячы на сваё паходжаньне, Гарун, праўдзівае імя якога Аляксандар Прушынскі, найбліжэй падходзіць да пісьменьнікаў сялянскіх. У яго — тыя самыя мотывы, нязьмерная любоў да бацькаўчыны, так вядомы смутны тон, буджэньне народу. Толькі ў адным месцы Гарун паказаў сваё пролетарскае паходжаньне, гэта ў вершу „Муляр“. Па характару творчасьці найбліжэй падыходзіць да Янкі Купалы. Усё-ж, як кажуць крытыкі, Гарун не зьявіўся нічыім падгалоскам[1]. Ён самастойны. Але можна сказаць — гэта самастойнасьць заваёвана Гаруном сілаю таленту. Ён жывы, магутны, самабытны. У цэлым-жа Гарун сын сваей эпохі. Ён — нашанівец. Гэтым тлумачыцца і сялянскі характар яго творчасьці і найбольш сільны ўплыў на ім Янкі Купалы. Розьніца тая, што Гарун выціскае з сэрца тое, што Купала праводзіць сьведама. Гарун — не правадыр, ён дзіця гушчы, колектыву. І трэба дадаць — колектыву нованароджанай беларускай, яшчэ такой слабой, забітай, але веручай у сваі сілы інтэлігенцыі.

Нарадзіўся 1887 г. у Менску, у сям’і чорнарабочага. Вучыўся ў школе рамесьнікаў, а потым, займаючыся самаадукацыяй, разьвіўся і стаў на вышыні інтэлігенцыі свайго часу.

1907 г. за працу ў партыі соц.-рэволюцыянэраў[2] быў засуджаны і сасланы ў Сыбір. Вярнуўся ў Менск падчас рэволюцыі 1917 г. і працаваў пры розных часопісях. Творы яго, як і ўсіх, раскіданы па часопісях.

Асобнымі кніжкамі выйшлі:

1) „Матчын дар“ — Менск, 1919, зборнік вершаў, куды ўвайшлі і лепшыя рэчы з раскіданых;

2)„Жывыя казкі для дзіцячага тэатру“, Менск, 1920. Тры п’есы для дзяцей: „Хлопчык у лесе“, „Шчасьлівы чырвонец“ і „Дзіўны лапаць“.

Пісаў і ў прозе пад псэўданімам — Жывіца. Выдзяляюцца: П’еро і Колёмбіна, Пан Шыбуневіч і інш.

Іншыя псэўдонімы — Сальвесь і А. Сумны.


  1. Гарэцкі. Гіст. Бел. літэр. Вільня 1920, стр. 189. Калядная Пісанка і інш.
  2. Партыя, выкліканая да жыцьця ўмовамі на Усходзе Эўропы. Блізкая де анархізму. Злучае працоўную інтэлігенцыю, сялян і рабочых. Дзеліцца на некалькі адценкаў.