Перайсці да зместу

Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск III.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пан“, — пайшоў сабе да хаты, вясёла ступаючы моцнымі2) абсацамі па тратуару[1].

Прайшло колькі дзён, і я, йшчэ не сабраўшыся пайсьці да пана Шабуневіча, зноў спатыкаю яго на вуліцы.

Ён налятае на мяне, як каршун на голуба.

— Ага! Чулі?

— Што?

— Дык ня чулі?

— Аб чым?

— А вот, — і, выцягнуўшы з кішані апошні нумар газэты, пальцам паказвае на першай страніцы — „Чытайце!“

Пішуць, што цяперака ў пачатковых школах веры дзяцей будуць навучаць у тэй мове, якою гукаюць бацькі. А значыцца павінны будуць вучыць чытаць і пісаць у роднай мове.

— Ну, як вам падабаецца?

— Што-ж — мне гэта аж надта да смаку, бо я хацеў-бы, каб мае дзеці (а я-ж некалі ажанюся йшчэ!) разумелі крыху, якіх бацькоў, чые сыны яны“.

— Праўда! Ну, мой Віцька, ведаеце, той добра чытае пабеларуску! Як рэпу рэжа. От, пачуеце, калі прыдзецца да нас. А я жонцы от цяперака гэтым самым у нас тыцну. „Чытай“, скажу. Я дзеля яе раней і газету лацінікай выпісаваў. Хоць крывілася, а часам і чытала, бо „папольску друкавана“. Ха, ха! Захадзеце-ж. — І весялейшы ад першага разу пайшоў сабе ў свой бок.

Да пана Шабуневіча я йшчэ ніяк не ўлаўчыўся схадзіць. Нядаўна даведаўся, што наша з ім радасьць крыху пасьпяшылася. Беларускую мову яшчэ раз выкасавалі з ліку розных моў: напісалі, што роднай мовай маіх дзяцей (бо я не пакідаю надзеі жаніцца) павінна быць ці польская, ці расейская, ці жыдоўская, ці літоўская, ці іншая. Чаму ж яшчэ не прылучылі францускай, японскай, нямецкай, ня ведаю. Усё-ж нічога сабе мовы. Гм, але досыць жартаў, я гэтага, панове, саўсім хачу; і пан Шабуневіч ня хоча! Трэба мусі пайсьці да яго і пільна пагаварыць аб школцы… „Беларускую школку. Пісаць, чытаць і крыху гісторыі“. Ах, мілы пане Яне, пэўне і ён невясёл, бо ў яго-ж ёсьць паня Янова. Яму пэўне яшчэ горш за мяне.

Бедны пан Шабуневіч з Стара-Папельскіх Шабуняў!

  1. Ходнікі па бакох вуліц у месьце.