Пад гукі музыкі. А яна пад той шумок |
„Новая зямля“.
Кароткі зьмест Малазямельны селянін, Міхал, служыць палясоўшчыкам. Пан Радзівіл мала зважае на жыцьцё падобных Міхалу і пераводзіць яго з месца на месца. Гаспадарку вядзе брат Антось, хатнюю — жонка Ганна. У Міхала купка дзяцей. Жыцьцё сям’і Міхала апісваецца з усіх бакоў і ў розныя поры. Асабліва цікава апісваецца сваяроднае жыцьцё дзяцей.
Слабая забясьпечанасьць піхае Міхала да думкі аб неабходасьці мець свой куток — „Новую зямлю“. У часе жыцьцёвых няладаў гэтая думка ўзрастае ўсё болей і болей. Пачынаецца хваравітая цяга да „Новае Зямлі“ і шуканьне яе. Тут цікавыя абразкі з прыгоды сялян, дзяцей прыроды, пры стыку з местам і яго жыцьцём.
Урэшце зямля куплена і застаецца толькі пераехаць туды, але жыцьцёвыя няўдачы — самая гарачка ў зьвязку з пераменай і, ўрэшце, хвароба — прыводзяць Міхала замест „Новае Зямлі“ — да магілы.
У „Новай зямлі“, як і ўсюды ў Коласа, а то ласьне тут найлепей, апісана сялянскае жыцьцё, самая душа селяніна, проста надзвычайныя малюнкі беларускай прыроды і розьніца між селянінам і панамі. Тут усё апісваецца, адно за другім, нават самыя дробязі жыцьця, не мяркуючы, як у Іліядзе Гомэра, гэтым непераможным другімі народамі творы грэкаў. У „Новай зямлі“ — найлепш адбітак жыцьця беларускага селяніна.
На сенажаці. Ідуць касцы, зьвіняць іх косы, |