Перайсці да зместу

Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск II.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Хай-жа спаткае нас шчырая воля,
Асьветліць і хаты
І гумны.

Я — выгнаны сын ваш, так: я — бадзяга,
Бяз ласкі, бяз долі;
Я — колас бяз нівы
Маўклівы.

Хай-жа адна нас атуліць сярмяга —
Той вецер у полі
Шумлівы.

Эх, лес цёмнакудры, мілы мой лесе,
Удумныя дрэвы,[1]
Зялёныя шаты,
Мой брат ты!

Там лісьцейка дуба высака ўверсе
Выконвае сьпевы
Заўзята.

Там весела-вольна, ціш[2] там лунае…
Краіна другая,
І фальшы няма там.
Як з братам,

Гутарыць краска з табою лясная
І ты, дарагая,
Была там.

Сонейка ты маё, радасьць мая ты!
Дзе ты цяпер? дзе ты?
Ты дух мой будзіла,
Жывіла…

Не: ня міну, ня міну твае хаты,
Хоць можа мяне ты
Забыла.[3]

А тут… павуцьцё пана-магната,[4]
Панурыя сьцены,
І валы — акопы
Затопы.

Многа ахвяр тут, эх, як багата!
Ламалі рамены
Тут хлопы.

Ткаў прагавіты павук свае сеці,
І вязьлі ў іх мухі
І мошкі малыя,
Сьляпыя.

А ёсьць праўда, ёсьць яна ў сьвеце,
Ёсьць страшныя рухі
Жывыя!

|}

  1. Пол. — дзерава.
  2. Лепш — цішыня.
  3. Лепш — забылася.
  4. Лац. — вялікі пан.