па нотах, або хоць чытаць, але пан Галыга, музыка князя, які зразу зацікавіў Сымона ігрой на роялі, адмовіў яму, сказаўшы, што для яго лепей застацца сьляпым. Сымон урэшце ўцякае і скіроўваецца, вядома-ж, да дому Ганны.
Ганна ўвесь час думала аб Сымону. Але ў яе ўлюбіўся сусед Дамянік. Ня маючы ўзаемнасьці, ён падсьцярог Ганну ў лесе і кінуўся да яе. Ад гэтага Ганна цяжка захварэла і сталася няпрытомнаю. Калі Сымон прыйшоў да яе дому, ніхто не спадзяваўся, што што-небудзь будзе з яе. Аднак пад чароўную музыку Сымона і пад яго голас яна паступова пачала прыходзіць да жыцьця.
На тым і канчаецца поэма, цікавая ня толькі агульным зьместам, а галоўнае — апісаньнем дзіўнае ігры ў розных мясцох, глыбокім разуменьнем душы мастака-музыкі, пераданьнем дробных адценкаў яго перажываньняў, проста нязвычайных і так пяшчотных для сына вёскі. Апісаньне прыроды краю і тут у Коласа нашло годнае месца ў роўнай-жа меры, як і сьведамасьць, што прычынай марнаваньня таленту, годнага лепшага лёсу, было прыніжанае палажэньне селяніна.
Беларускай моладзі. Ад роднае зямлі, ад гоману бароў, Ад сьветлых взблікаў закінутых дзяцей, З якіх аонована і выткана жыцьцё У словах-вобразах, у песьнях вольна-плынных. Дзяньніц[1] маіх, дзяньніц маіх мінулых, |
- ↑ Раньніх зораў; тутака — замест дзён.