Серп прыбаўляе ранаў косых,
Павеку рэжуць асьцюкі,
Як п’яўкі смокчуць кроў з ног босых
Аржыньня[1] вострыя сукі.
Но[2] мы ўсё жнём… (як раней)
Мы жнём, растуць снапы і мэтлі,[3]
Мы жнём людзям, гэй, гэй, пабач,
Гаротным нам хоць лезь у петлі,
Працуй на полі — дома плач,
Но ўсё-ж мы жнём… (як раней)
Гэй, жнёмце, бабкі і дзяўчынкі,
Гаруйма, гора не напасьць;
Пан справіць гучныя дажынкі
За пот, кроў, сьлёзы водкі дасьць,
Мы будзем піць,
Як гора п’ём,
Паноў хваліць
І дружна ім
Скрозь сьлёзы песьню прапяём.
|}
Песьня вольнага чалавека.
Напрасна сьвістамі нагаек[4] Ня страшны мне Сыбір, вастрогі, Напрасна гіканьне нясецца Ці-ж згасіць сонца людзі могуць, |
Пры скаціне. Яшчэ і сонца ня ўзыйшло Тру-гу, тру-гу! ўставай, Ўстае сяло на трубны гук, Тру-гу, тру-гу ідзі Ідзе ўсё войска на папар, Тру-гу, тру-гу, дзяры |
- ↑ Жытняя пожня.
- ↑ Русіц. — Але.
- ↑ Копы зложаных снапоў.
- ↑ Русіц. — бізун.
- ↑ 5,0 5,1 Дэспот, тыран — словы грэцкія азнач. самаўладца, той, хто кіруе дзяржаваю не па законах, а як яму самому захочацца. У старадаўняй Грэцыі тыранамі зваліся асобы, захапіўшыя найвышэйшую ў дзяржаве ўладу, якая ім не належала па праву.
- ↑ Зварот няправільны, трэба — над маей шыяй.
- ↑ Сваёй.
- ↑ Русіц. — не калі.
- ↑ таксама — схіліла.
- ↑ Правільней — малы, стары.