Перайсці да зместу

Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск II.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Паўлінка[1].

Сцэны з шляхоцкага жыцьця ў двох актах.

АСОБЫ:

Сьцяпан Крыніцкі — засьцянковы шляхціч, 45 г.
Альжбета — яго жонка, 40 г.
Паўлінка — дачка Крыніцкіх, 19 г.
Пранцісь Пустарэвіч — сваяк Крыніцкіх, 50 г.
Агата — яго жонка, 43 г.
Якім Сарока — вучыцель, 25 г.
Адольф Быкоўскі, 24 г.
Госьці — Музыкі.
Рэч адбываецца ў хаце Крыніцкіх.


АКТ ПЕРШЫ.

Зьява 1-я.

Паўлінка [Адна. Сяцзіць на ложку і шые крамны каптанік. Пяе песьню „Ой пайду я лугам, лугам“. Пасьля, перастаўшы пяяць, разважае]:

Э-э! Штось не пяецца сягоньня. Неяк сэрцайка трасецца, як-бы хто яго зьнеўціку[2] перапужаў. А мо’ гэта песьня вінавата? Даліпантачкі, аніяк не магу сама з сабой да ладу прыйсьці. А ну, на шчасьце зачну другую. Якую-ж бы тут? Ага: [Пяе]:

Дый чаго-ж ты, дуб зялёны,
Пахінаешся?
Дый чаго-ж ты, мой міленькі,
Задумляешся?

[Пяючы падходзе к вакну і паглядае, пасьля ізноў садзіцца]. А ўсё-такі нешта ня цікава на сэрцы! І чаго яму, бедненькаму, не стае? Піць і есьць, дзякаваць Богу, хватае; часам татка дае грошы і на сукенк… Чаго, чаго, здаецца, тут хацець?.. Ох, ох, як-жа маркотненька! Прост, хоць зьбірай манаткі, ды йдзі ўпрочкі з хаткі. Ужо вечарэе: зараз ня будзе як шыць, а трэба сягоньня канешне кончыць. Заўтра Пакровы… У Міхалішках кірмаш… Эх, эх! каб хаця той прышоў, каго так хочацца сягоньня пабачыць. [Садзіцца пры вакне і пачынае ізноў, шыючы, пець: „Ой ляцелі гусі“…].

[І далей разважае, чакаючы Якіма. У другой зьяве зьяўляецца Якім. Уся гэтая зьява паказвае, што Паўлінка і Якім сільна закаханыя адно ў адным. У III зьве Паўлінка астаецца адна, лашчачы фатаграфічную картку Якіма].

  1. Скарочана для карыстаньня ў школах; правінцыялізмы напраўлены толькі некаторыя.
  2. Зьнянацку, раптам.