Перайсці да зместу

Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск II.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



1-шы падарожны.

Як бачым, ты глядзіш іначай.

2-гі падарожны.

Відаць, ня злодзеевы род.

3-ці падарожны.

А хто-б падумаў? Так прастачы
І твой убор, і твой паглёд![1]

1-шы падарожны.

І казкі ўмее, і за песьняй
Відаць ня пойдзе ў кішаню.

2-гі падарожны.

Адно бяда, — што, хоць ты трэсьні,
Ня можам выкрасіць агню!

Незнаёмы.

Усё, усё мець зараз будзем:
Заўсёды ё ў мяне сьвятло,
І з ім мы тут не замарудзім
Лясным падсуседзям на зло.

(Запальваючы лом).

Гары, гары, ламок, агніста!
Вы, братцы, сядзьце у кружок,
І да зары да залацістай
Нас будзе слухаць сасьнячок.
Адкуль — ці песьняю, ці казкай
Начаць вам думкі весяліць ?

3-ці падарожны.

А ўжо, калі там ваша ласка,
То й песьню можна закаціць.

1-шы падарожны.

А посьле сказаш, дабрадзею,
Хто ты, адкуль, куды ідзеш?
Цаніць людзей і мы умеем,
Хоць маем гэткіх што-раз менш.

Незнаёмы.

Ну, вось і слаўна! Што больш трэба? —
Агонь, суседзяў грамада;

  1. Пагляд.