3-ці падарожны.
Ну, добра! Зараз я вярнуся, —
Запаланее мігам лом:
Сярнічак мне дала Кастуся,
Ў мяне яны тут з капшуком.
1-шы падарожны (к другому).
Садзіся, ваша[1], адпачынем!
Напэўне, спорна умахаў?
Дарожка — хай яна загіне
Карэньня столькі і канаў![2]
Дух чалавеку ўпрост выймае,
Ня чуеш костачкі аднэй…
Садзіся, ваша, вось дзе з краю
Ног зацяганых пажалей.
2-гі падарожны.
О, дзякуй, дзякуй, чалавеча!
Я рад спачыну; балазе,
К таму сказаць, і акалечыў
Свой большы палец на назе.
Як неяк холадна[3] на сьвеце,
Хоць май даўно ўжо на дварэ.
Але, але, дзе наш той трэйці?
Няўжо ўсё хлеб яшчэ бярэ?…
3-ці падарожны, (падходзячы).
А вось і я прышоў нарэшце!
Крыху задлякаўся[4] з канём…
Агоньчык толечы[5] разьвесьці, —
А там закусім, аддыхнём.
Запалім… А! вось і навука!
Што гэта значыла-б такі?
Другую маем закаклюку:[6]
Мае замоклі сярнікі.
Ня дам нічога з імі рады;
Ўпацёмку трэба папасаць.
Вось не пашэнціла,[7] дапраўды!
Ці-ж думаў хто так прападаць?!
|