Паўзводзіў царствы, даў ім панаваньне,
І над пасадамі ўзьнёс Свой пасад,
А нашу Бацькаўшчыну на’т прыстаньня
Пазбавіў, выгнаў чэзнуць сярод крат.
Прадаў на глум і годным і нягодным
Усё, што ёсьць сьвятым для нас і ў нас;
Мы дома — як ня дома, правам родным
Сваім ня сьмеема пажыць хоць раз.
І Ты глядзіш на гэта ўсё, і неба
Тваё маўчыць, як падзямельля мур;
Мальбы няшчасных: долі, праўды, хлеба!
Ты глух паняць,[1] паслаць маланкі, бур.
Паймі! пачуй! Сон наш і Свой стрывожы, —
Закон і суд Свой праведны пашлі…
Вярні нам Бацькаўшчыну нашу, Божа,
Калі Ты Цар і неба і зямлі!
|}
Роднае слова. Магутнае слова ты, роднае слова! |
Званы. Гудуць званы, з дня ў дзень, гудуць мядзяныя званы, Наводзіць гэта музыка нязводны звон нуды, — |
- ↑ Русіц. — зразумець.