Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

падносіць на рамяно. Смычок чуць-чуць даткнуўся, азваліся струны… ціхая мэлёдыя[1], як перцы ўздох дзіцяці, палілася; ідзе, вядзе некудысь у засьветчыя разлогі чыстага лірызму[2]. Маладая душа верыць у шчасьлівыя далі, узьнімаецца, рвецца да іх сьмелым лётам. Мераць у яе адзін за другім громы абману, зла… Змагаецца з цёмнымі сіламі прозы[3], б’е скрыдламі[4] у нябесныя скляпеньні паэзіі. Бой даходзіць фазы сьмерці і жыцьця Белая шата[5] паволі пакрываецца крывавай расою. Скрыдлы апускаюцца. І ўжо сьмяртэльна ранена моладасьць плача, скуліўшысь ля варот шчыльна зачыненага раю шчасьця…

«Вялікая трагедія[6] схоплена тонамі», — шэпча Зялёнка, тулячыся губамі да поруча крэсла. Пля-пля-пля! латашыць далонямі публіка. «Шалёная тэхніка, тэмпэрамэнтт»…[7] галдзяць.

Артыст стаіць з апушчаным смычком, прыціскаючы да грудзей іскрыпку, бо яшчэ апошнія тоны толькі адыходзяць ад струн. Пля-пля-пля! пахамску дабіваець рэха тхненьня[8] слова Божага. Зялёнка закрывае вочы, каб дагнаць скрываўленага лебедзя-песьню… Плачуць у вачох Зялёнкі сьвежыя росы на пракосах, папараць-кветка расцьвітае… Зялёнка бяжыць успамінам да сваіх дзіцячых днёў, як кароўкі пасьвіла на пожні[9], а маці сухотніца калыхала малога брата сухотніка пад снапамі зжатага жыта.

З-з-з-з-з ізноў пачаў: з-з-з-з ляцяць з-пад смычка галоўкі чырвоных сьцятых рож, а артыст усьпінаецца ўсё вышэй, вышэй: па скалах, каменьнях узводзіць у пустыню спаленую сонцам, засыпаную пяском. Пустоша дзікай гразой дыша. Зьверы мруць. Птушкі няжывыя падаюць. Толькі артыст сам-самютанкі адзін упаў каленамі на распаленыя каменьні, заве[10] нахіліцца за сваім натхненьнем. Жджэ аб’яўленьня і дрыжыць ад страху, ці хваце[11] яму сілы, каб увекавечыць высьняны ідэал[12] красы ў скончанай форме, во! во! здаецца дасца, прымкнуў векі, стрымаў дыханьне… Шугнула хімэрна мана скрыдламі і зьнікла… іііёййй! уздыхнуў страшлівым болем! А-а-а-а! спаўчуваючы, адказвае і змаўкае іскрыпка.

Божа, якая ты страшная, творчасьць! роўна вогненае мора падыходзіць з усіх старон да апутанага табою чалавека! Бязсьмертная слава такому плачу, што ня згіне ў тваіх тонах! Усё гэта думае Зялёнка і сіліцца ўстаць з крэсла. Пля-пля-пля!.. Падносяць букеты, вянок срыбны з напісам. Шмулька стаіць, як крэйда, зьбялелы, упіўшыся вачмі ў артыста.

Зялёнка хустачкай абцірае губы, у вачох ёй муціцца: здаецца Зялёнцы, што адплывае з саляй кудысь у глыб, а чырвоныя кветкі

  1. Ход, пасьлядоўнасьць тонаў у музыцы, якая робіць музычны твор вельмі прыемным.
  2. Нутранага перажываньня.
  3. Проза — рэч непаэітыцкая, наогул — звычайнасьць, будзённасьць.
  4. Полён.; пабелар. — крыльлям.
  5. Багатая вопратка.
  6. Грэцк — твор, напісаны ў разгаворнай форме і выводзячы такія пакутаваньні гэроя, дзе праяўляюцца ўзвышаныя мамэнты.
  7. Лац. — Злучэньне цялесных і душэўных асаблівасьцяў чалавека, прасьцей — характар.
  8. Полёнізм — пабелар. — подыху.
  9. Поле, пасьля зьняцьца збожжа.
  10. Лепей — кліча.
  11. Лепей — хопіць.
  12. Прадстаўленьне найвышэйшай дасканаласьці, тое што зьяўляецца прадметам (об‘ектам) імкненьня.