Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

староны: — „Ці жывы, ці здаровы? — „Што-ж так позна?“ — азываецца прыязьліва рознагалосае пытаньне. — „Ня меў часу!“ — „Шмулечка, я хворая, я ўміраю, а ты вачэй не пакажаш“, прыміліваецца[1] Зялёнка да Шмулькі. — „Выбіраўся, ды ўсё работа стрымвае і сёньня пільную кінуў, каб там білет пррынесьці. У панядзелак пойдзем у дварранскую“. — „Шмулька, на гэты канцэрт?[2] Маніш, грэшніку… Я ўжо два тыдні таму назад была ў касі; пашла толькі так, для пацехі, што нібы на такі важны канцэрт магу пайсьці я — Зялёнка — курсістка. Ведама, аказалася такая цана білетам, што нам вучашчымся на’т грэшна туды свой нос ткнуць“. — „Во-во! гэта вам, але ня мне“. Шмулька важна улажыў рукі ў кішэні і прайшоўся па станцыі, надуты, як індык. — „Што вы, то не я! Я, Шмулька, толькі за пачотным[3] білетам згадзіўся пайсьці паслухаць“. — „Пгы!“, рагатнулі. F Шмулька няздатна далей круціць, махлюе[4], каб Зялёнка не дагадалася, што для пацяшэньня яе, хворай, Шмулька эканоміў доўга, покі сабраў, каб купіць білеты на гэты канцэрт. — „Ня пытайце! ня дурррыце галавы!“ — „За што вам пачотны?“ — прыстае Зялёнка. — „А хоцьбы за тое, што я Шмулька, што мой бацька Маеррр, а бацькі бацька Ёсіль“. — „Ха-ха-ха“, не ўдзяржаліся ўсе. — „Шмулька, твая прапаганда штось быстра ідзе. Праўда, то праўда, што яго бацька пэўна Мэер, альбо Ёсель, але вялікаму артысьці[5] зручней прызнацца да нямецкай нацыі[6]? ніж да рассыпаных па сьвеце жыдоў“.

Трэба ведаць, што Шмулька вельмі гордзіцца тым, што ён завецца Шмулькай, тым, што мае гарбаты нос, што „р“ выгаварвае, як „ррр“. Шмулькі маньня — гэта прапаганда музыкай, літэратурай, тэатрам народным паміж жыдоў. Шмулька сьвята верыць, што жыды хутка зразумеюць сваю ганьбу, каторая няволіць іх запірацца ўсяго-свайго роднага і падшывацца пад вопраткі чужых сільнейшых культур. „Прыдзе час“, Шмулька нямаль прысягае сваім натхнёным голасам: „што жыды зьвернуць з дарогі ассыміляцыі!“[7] Сам Шмулька, так сказаць, стаіць яшчэ толькі-толькі ў дзьверах храміны[8] кампазыцыі[9], а ўжо задзівіў прафэсароў арыгінальным[10] узяцьцем біблейнага тла[11] для сваіх твораў.

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Нездаровіцца Зялёнцы. Так баліць у правым баку, што не падняць рукі, каб закруціць валасы. Запляла і пусьціла дзьвёма пляцёнкамі па плячох. Ідзе праз салю[12], у вачох ад слабасьці ўсё круціцца. „Косы, косы!“ — дзівуюцца мужчыны. Публіка мятусіцца; скрыпяць крэслы. „Малады ці стары?“ — пытае нехта з публікі. Шмулька прысланіўся да сьцяны, рукі залажыў і глядзіць некудысь у сваю думку. «Сыбілія[13] Шмульцы сьніцца», — падумала Зялёнка і села на сваё месца. Задрымдзеў[14] званок…

Вышаў артыст, не пакланіўся, ані глянуў, каму будзе іграць. Стаіць шчэ дзіця — хлопчык, ліцо натхнёна. Паволі іскрыпку

  1. Лашчыцца.
  2. Музыка, ці сьпевы падрад некалькі нумароў.
  3. Русіц. — пачэсны, ганаровы.
  4. З ням; абманвае.
  5. З лац. — ars, artis — мастацтва.
  6. Народу.
  7. Лат: уподабленьне, зьліцьцё з другою нацыяй, народам.
  8. Стара-баўгарскае — хароміны, будыніны.
  9. Лацін. — складаньне музычнага твору.
  10. Лац. — асоблівым, сваяродным.
  11. Полён. — аснова.
  12. Вялікі пакой.
  13. Імя прарочычы, чараўніцы
  14. Задрыжаў.