Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

так!..“ цяжка дышучы загаварыла да сябе ў поўголас, як-бы што ўспамінаючы; «Ага… так… убачыць яго… сказаць усё… усё…

Услужная памяць прыадчыніла дзьверы прошламу; як ў абразох уставала і праходзіла прад яе вачыма, як-бы на адвітаньне. Мілыя, без канца багатыя мінуты сьмяяліся да яе, ласкаліся[1] весьнянымі ўздохамі, апляталі чаромхі шэптам змучаныя мазгі. Перажыты рай ставаў цяперашнім. Засьмяялася да ігрывых хімэр[2] і паверыла абману. — Краса жыцьця ўва ўсё! А яна ідзе шчасьлівая сваім хараством, гордая буйнай моладасьцяй, з надзеяй, што нешта вялікае, нясказанае жджэ яе ўперадзе… Чароўнаму туману забыцьця паддалася ўся, спакойна ўжо спакоем бясьсільнай. Схіліла галаву над вадой. Вочы, поўныя мягкіх тонаў блудзілі ціха па сініх хвалях глыбіні. Месяц іх сьляды засыпаў расою. Шэптам, віхрамі павеяў страх з яе ўзгляду. У рацэ спаткала адбіцьцё сваей постаці. Як мара загробна, глядзеў на яе балесны[3] твар. Ігрывыя[4] хімэры стаялі ў міг. У вушох зазьвінела золата. Полымя свечак хібанула ў кроў. З аргану грозна пасыпаліся громы. Зноў праўда-вужака з дзікім гогатам прыступіла да ахвяры[5]. І рванулася з усей сілы, і — кінулася ў ваду.............Назаўтра па сільнай працы плыў труп; у спакойных яго вачох іграла сонейка. Сьледам за ім быстра надбягала рэха тужлівай песьні плотніка. Гнаў дубы, сьпяваў[6] і думаў, што там у хаце мілай сумна.

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

А на дне русалкам-сёстрам новая госьця былі складала.


Зялёнка.

Курсістка[7] Зялёнка з кожным днём нікне. Пецярбурскі клімат, шчыры валакіта, дабівае слабагрудных. Зялёнка кашляе, гарыць уся, на твары выпечаны румянец: Часам гэтак мімаходам зазірне да люстэрка: „А, мамачкі мае, да каго я падобна?“ задзівіцца — ды далей за работу. На свае лекцыі бегае, у школе з дзяцьмі гадзін з чатыры працуе, а вечарамі сама яшчэ вучыцца, чытае…

З боку гледзячы, жыцьцё ідзе, роўна вада плыве. Лішэнь[8] перад дохтарам мусіла прызнацца, што ўся радня вымерла на сухоты. А на пытаньне, ці сама хварэла ў малалетку на якія хваробы, адказала, што добра ня ведае, бо гадавалася ў вёсцы, а прастацтва ў дзяцей прызнае толькі такія хваробы, як падвей, перапалох, урокі і лечыць іх хатнімі толькі спосабамі: замовамі ды падкурываньнямі. Праўда, солі, помніць, драбінкі давалі глытаць, нейкія вузялкі на нясуканай нітцы насіла гэтак гадоў пяці-шасьці[9]. А посьле, як помніць, то ўжо была здарова, як рыба, і толькі апошнімі часамі нейка слабасьць аблегла. — „Гм“, — адбуркнуў, нічога не сказаўшы, дохтар і крэпка задумаўся.

  1. Рус. — лашчыліся
  2. Хімэра, у грэцкай мітолёгіі — чудзішча, страшыла, выкідаючае агонь, з львінай галавой, зьмяіным хвастом і тулавам казы. Цяпер — цяжкія думкі.
  3. Полён. — збалелы.
  4. Русіц. — гульлівыя.
  5. З ням. — Opter.
  6. Ужываецца болей — пяяў.
  7. Слухачка вышэйшых жаночых курсаў, студэнтка.
  8. Украінізм — толькі.
  9. Пяцёх-шасьцёх