Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Можа хто з дзетак скруціць жалейку,
Унучку паломанай ліры,
І так зайграе, што ўсенька[1] зямелька
Пачуе мой одгалас шчыры!
Дзедавы струны, рана парваныя,
Зноў громка азвуцца, як звоны,
Песьня, за жыцьця яго недаграная,
У сэрцы унука дасьць плёны.
А на задушкі пад цёмнаю івай
Жывое пачуецца слова,
Што песьня устала з стотысячнай сілай,
Жыве мая ліра нанова!

|}


Арлы-брацьця.

Арлы-брацьця, дайце скрыдлы,[2]
Бо у нізе жыць мне збрыдла,[3]
Кіньце кожны адно пёрка,
Бо жыць ўнізе стала горка.
Хачу, арлы, ляцець з вамі
Над гарамі, над мурамі,
Крыльлем хмары расьсякаці,
Сьмела ў неба заглядаці,
Жыць ў аблоках над зямлёю,
Скрыдлы раніць у страшным бою,
Кроў з-пад сэрца людзей піці
І ўгару к сабе ўзнасіці.
Арлы-брацьця, дайце скрыдлы,
Бо між людзі[4] жыць мне збрыдла,
Кіньце кожны адно пёрка,
Бо унізе жыць мне горка.


Гаданьне.

Загадай, зязюля, закукуй аб шчасьці,
Варажы аб долі запрапаўшай Насьці:
Гдзе вянок руцяны, гдзе сынок ядыны,[5]
Гдзе краса падзелась з лічыка[6] дзяўчыны?
Чаму у аковах Насьці тонкі рукі?
Чаму твар скасіўся ад страшэннай мукі?…
… На грудзях запаўшых вузялок з зямлёю,
Ўсё, што з вёскі Насьця[7] вынясла з сабою.
У халодных мурах бела вяне цела;
Насьця ўдвое гнецца, — за год пасівела.

  1. Уся.
  2. Пол. — крыльлі.
  3. Полён. — дадзела, дакучыла:
  4. Польскі канчатак — між людзей, між людзьмі.
  5. Полён. — адзіны.
  6. Русіц. — з твару, тварыку.
  7. Пабелар. — Наста.