Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хронолёгічнаму прынцыпу („Нашаніўская пара“ і „Найнавейшая літэратура“), але й гэта найбольш выцякала з ідэёвай розьніцы літэратуры гэтых двох кавалкаў часу: ніхто ня будзе спрачацца, што модэрная беларуская літэратура стала на новыя каляіны. Пры канцы яшчэ паданы разьдзелы: „Беларуская крытыка“ і „Найлепшыя пераклады з чужых моваў“.

Каб „Хрэстаматыя“ больш адказвала свайму назначэньню падручніка для школ, падаюцца кароткія біографіі, невялічкія характарыстыкі творчасьці пісьменьніка і фотографіі, якія было можна дастаць. Гэтаму-ж заданьню адказваюць і тлумачаньні слоў у вынасках, прычым з такім разьдзелам: тыя словы, якія не выклікаюць агульнага зацікаўленьня, патрабуюць толькі выясьненьня для чытача, як провінцыялізмы, барбарызмы, наогул малазрззумелыя словы — вынесены і вытлумачаны пад літарамі азбукі ў нізе старонкі; тыя-ж словы, якія тычацца агульнага ўжываньня іх у беларускай літэратурнай мове і выклікаюць крытычны падход да сябе, — вынесены пад парадкавымі цыфрамі аж за тэкст кнігі, дзе паданы з належнымі ўвагамі.

Думаецца, што ў гэткім выглядзе „Хрэстаматыя“ будзе карысна і для больш шырокіх масаў беларускіх чытачоў. Прыходзіцца толькі пашкадаваць, што з агляду на разьмер кнігі ня можна прыпасаваць для апошняй мэты і цану яе. Можна ўсё-ж спадзявацца, што кніга, якая зьмяшчае ў сабе цэлую бібліятэчку паасобных выданьняў, знойдзе шырэйшы водгалас.