Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З зборнічка: „Скрыпка беларуская“.

Вам, суседзі.

Вам, суседзі, вам кумочкі,
Беларусы-галубочкі,
Пяю з сэрца, падцінайце.
Вы грамадай голас дайце.
Зложым песьню цэлым людам.
Выйдзе пекна,[1] стане цудам[2].
Як сьвет сьветам яшчэ стаў —
Такой песьні ня слухаў.
Восем… дзевяць і мільён
Грудзей зльецца ў адзін тон,
Дадуць песьню, а ў ёй труд,
Доля жыцьця. Ці-ж ня цуд?
Ад вякоў мы, браткі, спалі,
Аж тут разам засьпявалі.[3]


Мае думкі.

Хацела б быць зярнëм пшаніцы,
Упасьць на ніўкі вёскі,
Зазалаціцца, без мятліцы
Даць хлеб смачнейшы трошкі.
Хацела-б быць я рэчкай быстрай,
Абегчы родны край!
Гдзе напаіць, а гдзе скупаць,
А гдзе ўтуліцца ў гай.
То зашумець, то зашаптаць,
То стаць ў салодкім сьне,
То зноў зарвацца, зноў гуляць,
Агнём кіпець у дне.
Ды так разгрэцца[4] і сьпяніцца,
Каб у неба хвіляй[5] здаць,
Ўкрасьці сонца, зноў спусьціцца
І больш сьвету людзям даць.
Прыгарнуць усё ў дарозе,
Каплю шчасьця, долі ўліць,
Думаць ўсюды аб народзе,
Родны край усюды сьніць.
To рассыпацца расою
Па галінах, па лісткох;
То абняцца так з зямлёю,
Каб ніхто разьняць ня мог.
Альбо[6] ветрам абярнуся
Ды над сьветам пралячу,
Цёмным віхрам закручуся,
Ўверх на месяц заскачу[7].
З усей сілы і размаху,
Як красівам у зьвëзды[8] здам.
Сыпнуць іскраў сноп ад страху,
Задрыжыць аж месяц сам:
„Хто ты, скуль ты, чаго хочаш,
Чаго выеш і шуміш?
То праз сьлёзы нам рагочаш,
То гарыш ўвесь і дрыжыш?“
— Я пасланец, вецер буйны,
Прыляцеў на суд вас зваць[9]:
У нас цёмна, край наш хмурны,
Ад цямноты людзі сьпяць.
Я там біўся, я там віўся,
Я ім хаты паламаў.
А ўсе-ж такі не дабіўся,
Каб народ свой голас даў.


Вера беларуса.

Веру, братцы, людзьмі станем,
Хутка скончым мы свой сон.
На сьвет божы шырэй глянем.
Век напіша нам закон.
Не чарнілам на паперы —
Гдзесь[10] ў архівы не здае,
Ён зьбірае поту меру
Ды на ніву нашу лье.

  1. Полён. — прыгожа.
  2. цуд, цудны і інш. — заходняславянізм, полёнізм. Паходзіць ад праславянскага — *tjud. — Так славяне называлі суседні, усходні ад сябе народ, найхутчэй фінаў (У велікарусаў — „чюдь белоглазая“). Адсюль утворана — а) штюдь (старабаўгарскае — вялікан, асілак); б) чуда (у палякоў — cud); в) чужы, чюдь (фінскае плямя). Цяпер у беларускай мове маем, апроч слоў ад караня — чуж —: чудны, чудзіць, чудак… Тады правільна — чуда. Ужываецца яшчэ — дзіва.
  3. Ужываецца болей — запяялі.
  4. Разагрэцца.
  5. Хваляй.
  6. Лепей — або.
  7. Заскочу.
  8. Зоры.
  9. Русіц. — клікаць.
  10. Полён. — дзесь, недзе.