Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Агнеша (з плачам).

Я к дзіцяці йду… мне можна…
К Зіначцы пусьцеце…
Я матка родная, дазвольце
З ёй пажагнацца 3) наўсягды

(Параска засланяе дарогу. у гэты час выносяць дамаўё і пяюць „Вечную памяць“; Параска піхае ў грудзі Агнешу, тая, як падкошаная, валіцца на рукі Андрэя).

Андрэй.

Параска, што ты, Бог з табою!

Параска.

Вон, вон абое, хоць куды!

Завеса.

|}