Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРАДМОВА.

Мэтай выданьня гэтае кніжкі зьяўляецца задаваленьне беларускіх сярэдніх школаў Заходняе Беларусі падручнікам па навейшай беларускай літературы. Патрэба выданьня адчувалася ўжо даўно і выпаўнялася рознымі спосабамі. Мінаючы кніжкі да чытаньня для пачаткавых школ і ніжэйшых клясаў сярэдніх, дзе падаваліся лепшыя кавалкі з літэратуры азначанага часу, маем дзьве невялічкія кніжкі, спэцыяльна для гэтага выданыя. Гэта — „Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства“ (Бел. Выд. „Зорка“, Кіеў 1919 г.) і Я. ФарботкіБеларусь у песьнях“, (Менск, 1920 г.) Сюды-ж можна часьцёва залічыць выданы М. ГарэцкімБеларускі Дэкляматар“ (Вільня 1922 г.). Але ўсе азначаныя кніжкі мелі іншыя мэты перад сабою. Так „Дыямэнты“ мелі мэтай „даць грамадзянству хоць якое-кольвечы знаёмства з сучасным беларускім пісьменствам“, як гаворыцца ў прадмове да іх. Перад усім мелася пазнаёміць сваіх землякоў, расьсеяных па Украіне і ня могучых карыстацца беларускім словам па адсутнасьці там беларускіх кнігарняў, хоць з тымі найлепшымі праявамі, „дыямэнтамі“ беларускай літературнай нівы, і каб гэтым „пераканаць, што і наш народ ня горшы за другіх“. Разам з тым аўтор кнігі хацеў пазнаёміць з гэтымі „дыямэнтамі“ і „грамадзян іншых нацыяў“. „Беларусь у песьнях“ ёсьць „студыюм беларускае новае літэратуры“, г. знач. крытычны агляд яе, дзе разам з тым даюцца прыклады твораў. Роўна ў такой самай меры служыла намечанай мэце і кніжка [[:|А. Навіны]] „Нашы песьняры“, выданая яшчэ раней (1918 г.). „{{Разьбіўка|Дэкляматарам]]“ мелася задаволіць практычную патрэбу дзеля выступленьняў на пачатых па ўсёй Беларусі спэктаклях.

Адзінаю кніжкаю, якая перасьледавала тыя-ж самыя заданьні, ёсьць „Хрэстаматыя беларускай літературы ХІ ст. — 1905 г.“, М. Гарэцкага (Вільня 1921 г.). Але, як відно ўжо з загалоўку, яна ўключае ўзоры літэратуры толькі да 1905 г. Аб выданьнях у Радавай Беларусі няма дакладных вестак.

Мэта нашае „Хрэстаматыі“ мае затрабаваньне даць больш-менш сыстэматычны прагляд узораў нашай навейшай літэратуры, для паўнейшага азнаямленьня з ёю ў сярэдніх школах. Прымаючы