Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ян. Дачкі няволіць ня буду. Як яна спадабае. Адну толькі маю. Яна ў мяне і дома гаспадыня і ў полі работніца. Добрае дзіця. Вольную волю мае. Каб я толькі ведаў, што ён хлопец добры, не лайдак, то перашкод рабіць ня буду.

Якуб. Так-то яно так. Але растлумачце[1] ёй, што гэта ня просты хлопец, а вучоны.

Ян. А што тамака вучоны, вучоны! Хочаце — самі намаўляйце. Я гаварыць ня буду.

Якуб. А мо’ і пагаварыць з ёю…

Ян. (Кліча) Ганна, а, Ганна! Хадзі, дзеткі, сюды.

ЗЬЯВА II.

Тыя-ж і Ганна.

Ганна. (убягае босая, падкасаўшыся з дзеркачом[2] у руках, убачыўшы чужога — засаромілася, абцягнула спадніцу і стала ў качарэжніку[3]). Тата мяне клікалі?

Ян. Але. Вось пан Якуб з табой пагаварыць хоча.

Ганна. (Утаропіўшыся) Пан Якуб?!

Якуб. Што, паненачка, на мяне так дзівішся? Сядзь лепей, пагаворыма.

Ганна. Дзякуй, я магу і стоячы паслухаць.

Якуб. (Заклапочаны, памаўчаўшы). Памажэце, ваша, пане Яне.

Ян. Бачыш, Ганна! Пранцішак Карчэўшчык да цябе свата прыслаў.

Ганна. (Саромліва павярнуўшыся да печы, нішчыком[4] усьміхаецца і маўчыць).

Якуб. Ну, што-ж паненка на гэта скажа?

Ганна. (Прыкідваючыся нязнайкаю). Ня ведаю…

Якуб. Падумай, паненка: ён-жа і вучоны і далікатны, — і папольску і парасейску гаварыць умее. Будзеце ў горадзе жыць, з панамі таварыства вадзіць.

Ганна. У-у-га! (Як-бы да сябе). Так многа!

Якуб. Будзеш, паненка, у дарагіх сукнях хаджываць, далікатную страву есьці… Ну, ды што-ж, паненка, маўчыш? Кажы: пойдзеш за Пранцішка?

Ганна. Ня ведаю.

Якуб. Не саромейся, паненка.

Ганна. Нашто гэта мне ўсё? Ці мне ў бацькі дрэнна?

Ян. Дрэнна — ня дрэнна, але векаваць пры мне ня будзеш… Трэба-ж калі-небудзь замуж выйсьці.

Ганна. Ваша, тата, воля, але пры Вас я-бы ахватней засталася.

Якуб. А калі-б вам у горадзе добра пайшло, дык і бацьку ўзялі-б к сабе. Бацька на старасьці супачыў-бы ад працы. У горадзе і памаліцца ёсьць дзе.

Ян. Бог усюды ë, а ў горадзе мне ня прынадна[5]. Дый сам, вашэць, я думаю, ня вельмі-б то ў горадзе рад жыў.

Якуб. Яно то так; я-бы ў горадзе ня мог жыць, бо ўжо стары цяжка прывыкаць. А маладым, то другое.

Ян. Ну, Ганна! А што ты на гэта?

Ганна. (Маўчыць, адно край хвартуршка[6] цярэбіць).

Якуб. Бачу, што з паненкаю да ладу не дайду, бо саромеецца, — а сваё дзела я споўніў, дый то толькі праз памяць на нябожчыка бацьку Пранцішковага, бо сам-бы я за гэтакае сватаўство ня ўзяўся. А цяпер, людцы добрыя, аставайцеся здаровы, хай бацька з дачкою парадзяцца добра, а Пранцішак сам па ад-

  1. тлумачыць — падобнага паходжаньня, як і слуп. У старых беларускіх актах — толмачить, толмачъ, тады правільна было-б — таўмачыць, таўмач, але апошнія ў беларускай мове мала ўжываюцца.
  2. Зьдзëрты венік;
  3. Месца для качаргі і інш. печных прыладаў;
  4. Цішком.
  5. Ад прынада — прыцягішча.
  6. З ням.: Vortuch (пярэдняя хустка).