Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вецярок
У полі пылам закурыў.
Страх Дулебаў ціхіх зьняў,
Бо яшчэ ўбачылі здалёку,
Што паняў бой люты Гуд[1]
Сам наперад з агнём ў воку —
Добра сэрца меў Кумар.
Сьмерць ад люду каб зьвярнуці,
Выйшаў к Гуду сам адзін,
Штобы[2] Гуда супыніці.
Бой прыняў
Сам на сам
З Гудам дый на грудзе:
Ў мечы тнуць,
Іскры б’юць.
Чый той верх там будзе?
Ой, заўзяты бой вядуць,
Князём рукі ўжо памлелі,
Сабе спуску не даюць,
Хоць з труду саўсім счарнелі.
Славы траціць Гуд ня хоча,
З нічым да хаты ад’яжджаць; —
За другіх Кумар баіцца,
Каб іх у полан не аддаць.
Чуць жывуць,
А ўсё тнуць:
Той махнуў, той шахнуў;
Гуд сабраў
Усю моц[3]
І мячом узмахнуў.
Кумарова галава
На зямлю пакацілася,
Ды праява дзіўная
Над імі прылучылася:
З заўзятасьці абодвы
Зыйсьці з месца не маглі, —
Пазастылi бо князі
Як першы, так другі. —
I Кумар
Ды і Гуд
Разам скамянелі.
Многа лет,
Знае сьвет,
З тых пор праляцелі.
Ольса-рэка, як тады,
І цяпер там працякае
Ды ў Бярозу, у раку
Сіву-ваду заганяе;
Кучаравы[4] лес стары.
Зьвесіў галаву і ціха
Малітву шэпча за iх,
Як дзед… а нам друго[5] ліха.
............

|}


Модны шляхцюк.

АСОБЫ

Ян — гаспадар.

Якуб — сват Пранцішка.

Ганна — дачка Яна.

Пранцішак шляхцюкі з другога засьценку.
Ігнась

Андрэй — сват Ігнася.

Суседзі Янавы.

(Усё дзеецца ў хаце Яна).

ЗЬЯВА I.

Ян і Якуб, седзячы за сталом, выпіваюць, закусваюць, і вядуць гутарку.

Ян (прапівае і налівае Якубу). Пі на здроўе!

Якуб. Будзь, ваша,[6] (прыймае чарку) здароў.

Ян. Пі на здароўе!

Якуб. Так-то яно то… (глядзіць на чарку). Так, так, так… (Уздыхае). А ўсё-ж палюдзку ня выходзіць.

Ян. А што там за бяда такая?

Якуб. Бяда — ні бяда, а так, што яно ня так, як трэба.

Ян. Ды пійце-ж, пане браце! Пры чарцы і высказаць лягчэй будзе.

Якуб. Ну, дай Божа, каб усё было гожа. (Выпівае і налівае Яну). Э, Яне, Яне!

  1. Імя князя.
  2. Штобы — чтобы — русіцызм. Пабеларуску магло-б быць м кабы, каб.
  3. моц, мацней і г. д. — з фанэтычнага боку не беларускае, заходняславянскае. Утварылася з праславянскага — могт+ј. Праславянскія злучэньні — т+ј, гт+ј, кт+ј — у беларускай мове далі — ч. У слове з даным каранём маем — немач. Іншыя словы — ноч (*нокт+ј), печ (*пект+ј), сьвечка (*свѣт+ј+ка) і г. д. Слова — моц — не знаходзіць сталага сыноніму ў беларускай мове. У паасобных выпадках з ім сходзіцца — сіла, дуж(ы), магутнасьць, крэпкасьць (у Насовіча) і інш.
  4. Аўтор ужыў тут слова „куджэравы“, відочна, ад полёнізму — kędzierzawy“.
  5. друго — другое.
  6. форма звароту ваша, вашэць, нібы — Ваша міласьць. або Вы.