Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Засаромілася чапля, ды пашла з нічым да дому.

А журавель і думае: «А ткі шкада, што адправіў, бо ўсе-ж ткі аднаму маркотна жыці!» — і пайшоў да чаплі.

А чапля свой гонар нясе і кажа:

«Было тады браць, а цяпер я не хачу».

І гэтак ходзяць адно к другому і ніяк пажаніціся[1] ня могуць дагэтуль.


На сплаў.

Ня тое ўжо стала наша Палесьсе, як калісь было! Няма ўжо тае свабоды! Няма ўжо ні тых лясоў нашых слаўных, адвечных, поўных усялякага зьвяр’я[2] ні тых балот бесканечных, паросшых камышом.[3] плюшчаём, сітнягом, маўляў-бы лесам якім, у каторым кішмя-кішыць усякае птаства вадзяное. Цяпер усюды знаць „працавітая рука расійскага правіцельства“: усё Палесьсе парэзана выведзенымі пад лінію канавамі, па каторых сплаўляюць астаткі нашых лясоў у рэкі, а рэкамі — ў мора. Дзе былі адвечныя лясы, там цягнуцца парэзаныя ў клеткі палі. Адно[4] чорныя пні, каторых рука чалавечая не паўздужала так скора павыдзіраць, тое месца значаць. Дзе былі непраходныя балоты, дзе толькі дзікі зьвер ды наш паляшук — да і то ня ўсюды — мог прабрацца, цяпер сьцелюцца паросшыя буйнаю травою і так-жа парэзаныя клеткамі лугі. Толькі тыя лясы, каторыя казна сабе надзяліла, яшчэ красуюцца, сказаць, у цэласьці.

О, бедныя лясы нашы, краса і багацтва[5] наша! Таеце вы, як сьнег пад гарачым сонейкам, і ўсякі вас стараецца чым скарэй вынішчыць!

Як толькі казна асушыла нашы балоты, парэзаўшы скрозь канавы, паны з купцамі ўзяліся чым дужы[6] за лясы. Пан рад, што можа лес свой куды-небудзь дзець, — прадае купцу за абы-што, а той ставіць сярод лесу шахварню[7] і, пасяліўшыся там, жыве і сьпяшаецца датуль, пакуль можа, які грош выціснуць.

У сяле Савічах была кантора аднаго багатага гандляра лесам. Было гэта раньняю вясною, калі сьнег пагнала адусюль, і рэкі ды канавы шырока мелі разьлівацца. Трэба было сьпяшацца сплаўляць дрэва.

Вот-ж у Савіцкай канторы, ў вялікай і вельмі нячыстай, як заўсёды ў жыдоў бывае, сабралася чалавек больш сарачні нашых мужыкоў, каб наняцца прагнаць прыгатаванае за зіму дрэва да Птыча-ракі. У ізьбе[8] стаяў туман, пахла махоркаю і мокрымі анучамі й кажухамі. Усе нараз гаварылі так, што за гоманам нельга было разаб-

  1. Конь шэрае (мышынае) масьці.
  2. Лепш — зьвярыны.
  3. Русіцызм. пабелар. — чарот.
  4. Толькі.
  5. Багацьце.
  6. Як мага.
  7. Хата шахвара, шафара, шапара, наглядчыка за працаю ў лесе.
  8. Рус.; пабелар. — хата, у хаце.