Старонка:Хрыстовы Золак (1927).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

I. МАЯ ВЕРА

Веру ў Бога, веру ў рай
Веру, як вучыў Хрыстос,
Што ёсьць шчасьця вечны край,
Што Ён нам яго прынёс.

Веру ў Бога цераз Духа,
Што Хрыстос сваім прыслаў.
Бог вядзе мяне як друга,
Ў шчасьця край, як Ён казаў.

Старобін-Пінск. 1919-1923 г.