Старонка:Хрыстовы Золак (1927).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МОЙ ХРЭСТ.

Бог сьвяты мяне стварыў,
Між людзямі пасяліў,
І сьвятога Духа ўліў,
Каб я Праўду палюбіў.
Духам Бог мяне дарыў,
Каб Хрысту я другам быў,
Каб Яго людзёў бадрыў—
Шчасьцю вечнаму вучыў.

Старобін-Пінск. 1919-1923 г.