Перайсці да зместу

Старонка:Хрыстовы Золак (1927).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XXIX. ГЭЙ, ГЭЙ!

Не адзін толькі я тут праходжу жыцьцё,
Весяліўшысь душой:
Там, далёка адсюль, і бацькоў пачуцьцё
Жыве роўна са мной.

Весялюся душой, бо Хрыстом я жыву,
Дый бацькі ім жывуць—
Маем радасьць адну: за Жыцьцём я іду,
Дый яны-ж туды йдуць.

Пінск. 7 сьнежня 1922 г.