XXVIII. СУСЕДУ.
Суседзе, ты дужы, ты б’ешся з братамі, Й мяне ты змушаеш на бойку крываву. Суседзе, хоць можа пайду я, часамі, З табою, але каб змагацца за справу
Чужую, чужую істоце маей Ня буду, ня буду, ніколі з табою: Люблю, як цябе, я ўсіх роўна людзей— Дык біць іх ня будзеш маею рукою.
Пінск. 11 верасьня 1922 г.