Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АКТ ДРУГІ

Стары млын, на страсе якога парос зялёны мох. Цераз рэчку перакінуты мост. Па берагах рэчкі расце вярба, яе галіны нізка апускаюцца, і лісце ледзь не дастае вады. Завозна каля млына, стаяць калёсы з паднятымі ўверх аглоблямі, нагружаныя мяшкамі зерня. Рымша папраўляе кола млына, ён да таго захапіўся працай, што не звяртае ні на што ўвагі. Потым, кульгаючы, ідзе на мост і пускае ваду. Зашумела, загрукацела, пачаў працаваць млын. На гарызонце ўзвышаецца курган, які за гэты час павялічыўся, бо хто ні ідзе, ці хто ні едзе каля яго, сыпне жменю зямлі. Падыходзіць Касперскі, ён гаспадарлівым вокам аглядае млын. З-за рэчкі даносіцца дзявочы спеў.

Касперскі. Зусім стары млын.

Рымша. На чэсным слове трымаецца.

Касперскі. Кірыла Рыгоравіч сказаў, што ў пяцігадовым плане калгаса прадугледжана — пабудаваць новы млын. (3 захапленнем.) Дзіўны Бондар чалавек! Бондару ўжо ў калгасе цесна…

Рымша. Ого! Бондар — чалавек справы. Сапраўдны чалавек! Ён, як той дуб, глыбока пусціў карэнні ў зямлю, яму ніякая навальніца не страшна, ні перад кім не сагнецца, выстаіць. Моцны духам! Бачылі яго грэчку? А бульба якая парасла!

Касперскі. Галоўнае, Бондар прымушае думаць. З далёкіх вёсак прыязджаюць, каб паглядзець, што ў вас робіцца. (Падумаў.) Прызнацца, суседзе, можа гэта і не добра, але я Бондару зайздрошчу. А ў мяне з цагельняй не клеіцца. Не ўгнацца мне за ім, дзіва, такі разгон.